І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе.
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён — ГОСПАД, Бог наш; па ўсёй зямлі суды Ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён, Госпад, Бог наш, Яго прысуды на ўсёй зямлі. |
І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе.
Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных.
Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.
Бо Ён — Бог наш, а мы — народ чарады Ягонай і авечкі рукі Ягонай. Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны:
Сіла мая і песьня — ГОСПАД, і Ён стаўся для мяне збаўленьнем. Ён — Бог мой, і я ўслаўляю Яго, [Ён —] Бог бацькі майго, і я вывышаю Яго.
Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.