1 ЛЕТАПІСАЎ 1:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Патруса, і таксама Каслуха: з іх узніклі Філістын і Кафтор. |
бо надыйшоў дзень, каб зьнішчыць усіх Філістынцаў, каб выгубіць у Тыры і Сідоне ўсіх памочнікаў, якія засталіся. Бо ГОСПАД зьнішчыць Філістынцаў і рэшту вострава Кафтор.
Хіба вы для Мяне не такія, сыны Ізраіля, як сыны Кушанаў, кажа ГОСПАД? Хіба ня Я вывеў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, а Філістынцаў — з Кафтору, і Сірыйцаў — з Кіру?
І Авімаў, што жылі ў паселішчах аж да Газы, выгубілі Кафтарымы, якія выйшлі з Кафтору, і пасяліліся на месцы іхнім.