з меча Твайго жыць будзеш і будзеш паслугачом твайго брата! А прыйдзе час, калі супрацівішся і скінеш ярмо яго са сваіх плячэй».
4 ЦАРСТВАЎ 8:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У дні яго Эдом паўстаў, каб не быць пад Юдэяй, і паставіў сабе цара. Біблія (пераклад А.Бокуна) У дні ягоныя збунтаваўся Эдом, каб [ня быць] пад рукой Юды, і паставіў сабе валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У дні ягоныя выступіў Эдом з-пад рукі Юды, і паставілі яны над сабою цара. |
з меча Твайго жыць будзеш і будзеш паслугачом твайго брата! А прыйдзе час, калі супрацівішся і скінеш ярмо яго са сваіх плячэй».
І паставіў ён у Эдоме гарнізоны, і ўвесь Эдом стаў нявольнікам Давіда. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
А цар Язафат пабудаваў караблі ў Тарсісе, каб плысці ў Афір па золата; і яны не паплылі, бо паразбіваліся ў Эцыён-Гебэры.
Гэта ён пабіў Эдом у Саляным лагу, лікам дзесяць тысяч, і захапіў Петру ў бітве і назваў яе Ецэтэль, і так ёсць па сённяшні дзень.
Калі цар Мааба ўбачыў, што перамагаюць ворагі яго, то ўзяў з сабой семсот чалавек, валодаючых мечам, каб прабіцца да цара Эдома; і не змаглі яны.
Тады ўзяў ён сына свайго першароднага, які па ім меў цараваць, і склаў яго ў ахвяру цэласпалення на муры. І паўстала вялікая агіда ў ізраэльцаў, і яны адразу ж адышлі ад яго, і вярнуліся ў сваю зямлю.
Такім чынам, рушылі цар Ізраэля, і цар Юдэі, і цар Эдома і ішлі па дарозе сем дзён; і не было вады ў войска, ані ў жывёлы, што ішла за імі.
Такім чынам, Эдом узбунтаваўся, каб не быць пад Юдэяй, па сённяшні дзень. Тады ж адышла таксама Лебна.