А на другі год царавання цара Юдэйскага Асы пачаў цараваць над Ізраэлем Надаб, сын Ерабаама; і цараваў ён над Ізраэлем два гады.
4 ЦАРСТВАЎ 21:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Амон меў дваццаць два гады, калі стаў царом і цараваў ён у Ерузаліме два гады. Маці яго называлася Мэсалемэт, дачка Харуса з Ятэбы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Амон меў дваццаць два гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме два гады. Імя маці ягонай — Мэшулемэт, дачка Харуца з Ётбы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дваццаць два гады было Амону, калі зацараваў, і два гады валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Мэшулэмэт, дачка Харуца, зь Ятбы. |
А на другі год царавання цара Юдэйскага Асы пачаў цараваць над Ізраэлем Надаб, сын Ерабаама; і цараваў ён над Ізраэлем два гады.
На дваццаць шосты год Асы, цара Юды, Эла, сын Баасы, стаў царом над Ізраэлем у Тэрсе на два гады.
А Ахазія, сын Ахаба, стаў царом у Самарыі на сямнаццаты год Язафата, цара Юды, і быў царом у Ізраэлі два гады.
На пяцідзесяты год Азарыі, цара Юдэі, Пацэя, сын Манагэма, стаў царом Ізраэля ў Самарыі на два гады.
І супачыў Манаса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў садзе дома свайго, у садзе Озы; і па ім стаў царом сын яго, Амон.
Усіх левітаў, якіх палічыў Майсей па загадзе Госпада, мужчынскага полу ад аднаго месяца і вышэй было дваццаць дзве тысячы.