І пакіне Госпад Ізраэль дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраэль”».
4 ЦАРСТВАЎ 13:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Аднак не адвярнуліся яны ад грахоў дому Ерабаама, які ўцягнуў у грэх Ізраэль; і хадзілі яны ў іх. І нават слуп стаяў у Самарыі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Аднак не адвярнуліся яны ад грахоў дому Ерабаама, які ўвёў у грэх Ізраіля, і хадзілі ў іх, і нават Астарта стаяла ў Самарыі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аднак не адступалі ад грахоў дома Ераваама, які ўвёў Ізраіля ў грэх; хадзілі ў іх, і дуброва стаяла ў Самарыі. |
І пакіне Госпад Ізраэль дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраэль”».
І дапускаўся ён усіх грахоў бацькі свайго, якія ён рабіў перад тым; не было сэрца яго шчырым да Госпада, Бога яго, як сэрца Давіда, бацькі яго.
і хадзіў ён ва ўсім дарогай Ерабаама, сына Набата, і ў граху яго, якім ён уводзіў у грэх Ізраэль, каб гнявіць Госпада, Бога Ізраэля, марнасцю сваёю.
і зрабіў Ахаб ідала. І сваімі ўчынкамі Ахаб гнявіў Госпада, Бога Ізраэля, болей, чым усе цары Ізраэля, якія былі перад ім.
Але не адступіў Егу ад грахоў Ерабаама, сына Набата, у якія той уцягнуў Ізраэль; і не адкінуў ён залатых цяльцоў, якія былі ў Бэтэлі і Дане.
І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах Госпада; не адступіў ад усіх грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль; хадзіў у іх.
І дапускаўся ён злога перад Госпадам, і хадзіў у грахах Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль; не адварочваўся ад граху.
І занядбалі яны ўсе прыказанні Госпада, Бога свайго, і зрабілі сабе двух літых цяльцоў, і слуп, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,
Ён знішчыў узгоркі, і разбіў слуп і ідалаў, і паламаў меднага змея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраэля кадзілі яму ахвяры і называлі яго Нагэстан.
І зноў адбудоўваў ён узгоркі, якія знішчыў Эзэкія, бацька яго, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў слуп, як рабіў Ахаб, цар Ізраэля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму.
І загадаў цар першасвятару Хэлькіі і іншым святарам, і брамнікам, каб выкінулі са святыні Госпада ўсе рэчы, зробленыя для Баала і Асэры, і для ўсяго войска нябеснага; і ён спаліў гэта па-за Ерузалімам, у даліне Цэдрона, і попел ад іх занёс у Бэтэль.
Аказаць міласэрнасць злачынцу — ён не навучыцца справядлівасці, на зямлі будзе чыніць ліхое ды не ўбачыць велічнасці Госпада.
Але вось так маеце зрабіць лепш з імі: знішчыце іх ахвярнікі, разбіце іх камяні, ссячыце святыя гаі, а ідалаў спаліце агнём.