І загадаў ім Ілля: «Схапіце прарокаў Баала, і хай ніводзін з іх не ўцячэ!» Калі іх схапілі, завёў іх Ілля да ручая Кісон і там пазабіваў іх,
4 ЦАРСТВАЎ 11:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у храм Баала і зруйнавалі яго, і ахвярнікі яго, і ідалаў разбілі ўшчэнт; таксама Матана, святара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І святар паставіў варту пры доме Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у дом Баала, і зруйнавалі яго, і ахвярнікі ягоныя і балваноў ягоных разьбілі ўшчэнт, а Маттана, сьвятара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І сьвятар [Егаяда] паставіў варту пры Доме ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў увесь народ зямлі ў дом Ваала, і разбурылі ахвярнікі яго, і выявы ягоныя зусім пабілі, і Матфана, жраца Ваалавага, забілі перад ахвярнікамі. І ўстанавіў сьвятар нагляд над домам Гасподнім. |
І загадаў ім Ілля: «Схапіце прарокаў Баала, і хай ніводзін з іх не ўцячэ!» Калі іх схапілі, завёў іх Ілля да ручая Кісон і там пазабіваў іх,
І паслаў Егу вестуноў ва ўсе межы Ізраэля, і прыбылі ўсе, хто служыў Баалу; не застаўся ніводзін, хто б не прыйшоў. І сабраліся яны ў храме Баала, і быў запоўнены дом Баала ад уваходу да ўваходу.
І сталася: калі скончылася цэласпаленне, Егу загадаў сваім пасланцам і кіраўнікам: «Ідзіце і забіце іх; хай ніводзін не ўцячэ!» І пазабівалі іх пасланцы і кіраўнікі вастрыём меча, і кінулі трупы іх. Затым увайшлі ў свяцілішча храма Баала.
Таксама зруйнавалі храм Баала і замянілі яго на месца нячыстае аж да сённяшняга дня.
Ён знішчыў узгоркі, і разбіў слуп і ідалаў, і паламаў меднага змея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраэля кадзілі яму ахвяры і называлі яго Нагэстан.
Таксама апаганіў ён Тафэт, што ў лагчыне Бэн-Гэном, каб ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь Малоха.
І пазабіваў ён усіх паганскіх святароў узгоркаў, якія там былі пры ахвярніках, і спаліў на іх косці чалавечыя; і вярнуўся ў Ерузалім.
і яны ўварваліся ў зямлю Юдэі, і знішчылі яе ды захапілі ўсю маёмасць, што знаходзілася ў палацы цара, а па-за гэтым і сыноў яго, і жонак, і не застаўся яму ніводзін сын, апрача найменшага Ёахаза.
І ў прысутнасці яго знішчылі ахвярнікі Баалам; і курыльніцы, памешчаныя над імі, разваліў; таксама слупы і разьбяныя выявы і адлітыя статуі паразбіваў і здрабніў ды рассыпаў кавалкі па магілах тых, хто звычайна гэтыя ахвяры ўскладваў.
разваліў ахвярнікі, і слупы, і разьбяныя выявы разбіў на кавалкі; і перавярнуў усе курыльніцы ва ўсёй зямлі Ізраэля, і затым вярнуўся ў Ерузалім.
І, схапіўшы цяля, што яны зрабілі, спаліў яго і сцёр аж на пыл, які ўсыпаў у ваду і даў яе піць сынам Ізраэля.
«Знішчыце ўсе месцы, дзе народы, якімі вы маеце валодаць, служылі багам сваім, на гарах, на ўзгорках і пад кожным зялёным дрэвам.
Разваліце ахвярнікі іх, пабіце каменныя слупы іх, агнём спаліце гаі іх, і ідалаў паразбівайце, і сатрыце імёны іх з гэтых месцаў.
укамянуй яго на смерць, бо хацеў адцягнуць цябе ад Госпада, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому няволі,
Прарок жа той або выясніцель сноў хай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад Госпада, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, ды каб звесці цябе з той дарогі, якую табе загадаў Госпад, Бог твой; дык выкарані зло з асяроддзя твайго.
Калі б хацеў угаварыць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка, або жонка, якая туліцца да цябе, або прыяцель, якога любіш як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты не ведаеш, ані бацькі твае,