Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 11:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 І пайшоў увесь народ зямлі ў дом Ваала, і разбурылі ахвярнікі яго, і выявы ягоныя зусім пабілі, і Матфана, жраца Ваалавага, забілі перад ахвярнікамі. І ўстанавіў сьвятар нагляд над домам Гасподнім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у дом Баала, і зруйнавалі яго, і ахвярнікі ягоныя і балваноў ягоных разьбілі ўшчэнт, а Маттана, сьвятара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І сьвятар [Егаяда] паставіў варту пры Доме ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у храм Баала і зруйнавалі яго, і ахвярнікі яго, і ідалаў разбілі ўшчэнт; таксама Матана, святара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І святар паставіў варту пры доме Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 11:18
24 Крыжаваныя спасылкі  

і разбурце ахвярнікі іхнія і паламайце слупы іхнія, і спалеце агнём гаі іхнія і пабеце балваноў - багоў іхніх, і вынішчыце імя іхняе ў месцы тым.


ён адмяніў вышыні, разьбіў статуі, высек дуброву і зьнішчыў меднага зьмея, якога зрабіў Майсей, бо да самых тых дзён сыны Ізраілевыя кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан.


і вынесьлі статуі з капішча Ваалавага і спалілі іх,


І сказаў ім Ільля: схапеце прарокаў Ваалавых, каб ніводзін зь іх не схаваўся. І схапілі іх, і завёў іх Ільля да патока Кісона і закалоў іх там.


а прарока таго альбо тлумача сноў таго трэба аддаць сьмерці за тое, што ён умаўляў вас адступіцца ад Госпада, Бога вашага, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай і вызваліў цябе з дома рабства, прагнучы зьвесьці цябе з дарогі, па якой ісьці наказваў табе Гасподзь, Бог твой; і гэтак зьнішчы зло спасярод сябе.


І ідалы зьнікнуць зусім.


ён разбурыў ахвярнікі і прысьвечаныя дрэвы, і куміры разьбіў у пыл, і ўсе статуі пакрышыў і па ўсёй зямлі Ізраільскай, і вярнуўся ў Ерусалім.


І разбурылі перад абліччам ягоным ахвярнікі Ваалаў і статуі, якія ўзвышаліся над імі; і прысьвечаныя дрэвы ён сьсек, і разьбёныя літыя куміры паламаў і пабіў у пыл, і рассыпаў па магілах тых, якія прыносілі ім ахвяры,


і яны пайшлі на Юдэю і ўварваліся ў яе, і захапілі ўсю маёмасьць, якая была ў доме цара, таксама і сыноў ягоных, і не засталася ў яго сына, акрамя Ахозіі, меншага з сыноў ягоных.


і паламаў статуі, і высек дубровы, і напоўніў месца іх касьцямі чалавечымі.


І спаганьбіў ён Тафэт, што ў даліне сыноў Энома, каб ніхто не праводзіў сына свайго і дачкі сваёй праз агонь Малоху;


а забі яго; твая рука першая павінна быць на ім, каб забіць яго, а потым рукі ўсяго народа;


і ўзяў цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў агні, і сьцёр на пыл, і рассыпаў па вадзе, і даў яе піць сынам Ізраілевым.


Зьнішчыце ўсе мясьціны, дзе народы, якімі вы авалодаеце, служылі багам сваім, на высокіх горах і на пагорках і пад усякім галінастым дрэвам;


І паслаў Іуй па ўсім Ізраілі, і прыйшлі ўсе службіты Ваала; не засталося ніводнага чалавека, хто ня прыйшоў бы; і ўвайшлі ў дом Ваалаў, і напоўніўся дом Ваалаў ад краю да краю.


і разьбілі статую Ваала, і разбурылі капішча Ваалавае; і зрабілі зь яго месца нечысьці да сёньня.


і закалоў усіх жрацоў вышыняў, якія там былі, на ахвярніках, і спаліў косьці чалавечыя на іх, - і вярнуўся ў Ерусалім.


Калі цябе пачне ўмаўляць брат твой тайна, сын маці тваёй, альбо сын твой, альбо дачка твая, альбо жонка на ўлоньні тваім, альбо сябар твой, які для цябе, як душа твая, кажучы: «хадзем і будзем служыць багам іншым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае»,


пабі яго камянямі да сьмерці, бо ён намышляў адвярнуць цябе ад Госпада, Бога твайго, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай, з дома рабства;


Калі закончана было цэласпаленьне, Іуй сказаў скараходам і начальнікам: ідзеце, беце іх, каб ніводзін не ацалеў. І пабілі іх вастрыём меча, кінулі іх скараходы і начальнікі, і пайшлі ў горад, дзе было капішча Ваалавае,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы