таму што караблі Тарсіса, якія належалі цару разам з караблямі Гірама, раз у тры гады, прывозілі морам золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў.
3 ЦАРСТВАЎ 9:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пабудаваў цар Саламон караблі ў Эцыён-Гебэры каля Айлата, на беразе Чырвонага мора ў зямлі Эдом. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабудаваў валадар Салямон караблі ў Эцыён-Гэбэры каля Эляту на беразе Мора Чырвонага ў зямлі Эдом. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цар Саламон таксама зрабіў карабель у Эцыён-Гавэры, што каля Элата, на беразе Чарэмнага мора, у зямлі Ідумэйскай. |
таму што караблі Тарсіса, якія належалі цару разам з караблямі Гірама, раз у тры гады, прывозілі морам золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў.
А цар Язафат пабудаваў караблі ў Тарсісе, каб плысці ў Афір па золата; і яны не паплылі, бо паразбіваліся ў Эцыён-Гебэры.
Тады Ахазія, сын Ахаба, сказаў Язафату: «Хай мае паслугачы пойдуць на караблі з тваімі паслугачамі». І Язафат не захацеў.
І, калі абмінулі мы братоў нашых, сыноў Эзава, якія пражывалі ў Сэіры, дарогай на Арабу, ад Элата і Эцыён-Гебэра, мы завярнулі і пайшлі дарогай, якая вядзе ў пустыню Мааб.