І стаў Саламон перад ахвярнікам Госпада ў прысутнасці ўсяго сабранага Ізраэля, і працягнуў рукі свае ў неба, і маліўся:
3 ЦАРСТВАЎ 8:54 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Саламон скончыў усю малітву і гэтую просьбу да Госпада, ён устаў перад ахвярнікам Госпада, бо ён стаяў на зямлі, укленчыўшы на абодва калены, і рукі ўзнімаў у неба. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі Салямон скончыў малітву гэтую і просьбу да ГОСПАДА, ён устаў спрад ахвярніка ГОСПАДА, бо быў схіліўшыся на калені свае, а рукі ягоныя былі ўзьнятыя ў неба. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Саламон прамовіў усё гэта маленьне і прашэньне да Госпада, тады ўстаў з каленяў ад ахвярніка Гасподняга, а рукі ягоныя былі паднятыя да неба. |
І стаў Саламон перад ахвярнікам Госпада ў прысутнасці ўсяго сабранага Ізраэля, і працягнуў рукі свае ў неба, і маліўся:
І калі Саламон закончыў маленне, сышоў агонь з неба і спаліў цэласпаленні і ахвяры, і слава Госпадава запоўніла дом.
І сталася, калі быў Ён у нейкім месцы, молячыся, як скончыў, сказаў Яму адзін з вучняў Яго: «Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў».
Як прайшлі тыя дні, мы выправіліся і пайшлі, а яны ўсе разам з жонкамі і дзецьмі праводзілі нас аж за горад. На ўзбярэжжы палі мы на калені і маліліся,