І з Баалы мяжа заварочвае на захад аж да гары Сэір і праходзіць ля схілу гары Ярым на поўнач, гэта значыць Хеслон, і зыходзіць да Бэтсамэса, і пераходзіць у Тамну,
3 ЦАРСТВАЎ 4:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бэндэкар — у Мацы і ў Салебіме, і ў Бэтсамэсе, і ў Элоне і Бэтанане; Біблія (пераклад А.Бокуна) Бэн-Дэкэр — у Макацы і ў Шаальбіме, у Бэт-Шэмэшы, Элёне і Бэт-Ханане; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бэн-Дэкер - у Макацы і ў Шаалбіме, у Бэтсамісе і ў Элоне і ў Бэт-Ханане; |
І з Баалы мяжа заварочвае на захад аж да гары Сэір і праходзіць ля схілу гары Ярым на поўнач, гэта значыць Хеслон, і зыходзіць да Бэтсамэса, і пераходзіць у Тамну,
і Аін, і Юту, і Бэтсамэс з іх наваколлямі: дзевяць гарадоў ад двух гэтых пакаленняў.
Амарэі жылі ў Гатары, у Аялоне і ў Салебіме. І абцяжарыла іх рука дому Язэпа, і сталіся яны яму прыгоннымі.
А каровы пайшлі простаю дарогаю ў напрамку Бэтсамэса, ішлі яны па адной дарозе, ступаючы і мыкаючы, і не сыходзілі ані ўправа, ані ўлева. Але і кіраўнікі філістынскія ішлі за імі аж да межаў Бэтсамэса.
і казалі людзі бэтсамітцы: «Хто можа стаць у прысутнасці Госпада, гэтага Святога Бога? І да каго Ён пяройдзе ад нас?»
і глядзіце на яго: калі ён накіруецца дарогай да сваіх межаў да Бэтсамэса, ведайце, што гэта Ён навёў на вас гэтае вялікае няшчасце; а калі не, то будзем ведаць, што не Яго рука да нас дакранулася, але гэта было выпадкова».