А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.
3 ЦАРСТВАЎ 20:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшоў цар Ізраэля ў дом свой сумны і разгневаны, і прыбыў у Самарыю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў валадар Ізраіля ў дом свой сумны і загневаны, і прыйшоў у Самарыю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выправіўся цар Ізраільскі дамоў устрывожаны і засмучаны і прыбыў у Самарыю. |
А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.
Такім чынам, прыйшоў Ахаб у свой дом сумны і разгневаны дзеля таго, што сказаў яму Набот з Езрагэля, кажучы: «Не дам табе спадчыны бацькоў маіх». І, лёгшы на ложак свой, адвярнуўся тварам да сцяны, і не еў хлеба.
І сказаў цар Ізраэля Язафату: «Ёсць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ў Госпада; але я яго ненавіджу, бо ён не прарочыць мне добрае, але ліхое: Міхей, сын Емлі». Язафат сказаў яму: «Не гавары так, цар».
І хаця ўсё гэта ў мяне будзе, я лічу, што ў мяне нічога няма, пакуль буду бачыць Мардахэя юдэя, які сядзіць пры царскай браме».
Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.