Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ты не дазваляй яму быць цэлым; ты ж чалавек мудры і ведаеш, што яму зрабіць, і звядзеш сівізну яго ў крыві ў апраметную».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але ты не даруеш яму, бо ты чалавек мудры, і ведаеш, што яму зрабіць, і зьвядзеш сівізну ягоную ў крыві ў адхлань».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А ты не пакінь яго без пакараньня, бо ты чалавек мудры і ведаеш, што табе зрабіць зь ім, каб зьвесьці сівізну яго ў крыві ў апраметную.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 2:9
13 Крыжаваныя спасылкі  

А той адказаў: «Не пойдзе сын мой з вамі. Брат яго памёр, ён толькі адзін застаўся: калі яму што нядобрае здарыцца ў дарозе, загоніце сівізну маю з болем у апраметную».


і ўбачыць, што яго з намі няма, — то ён памрэ; і звядуць паслугачы твае сівізну яго з жалем у апраметную.


Хто праліе кроў чалавечую, чалавекам будзе пралітая і яго кроў; бо чалавек створаны на вобраз Божы.


І прыйшоў цар Давід у Бахурым, і, вось, выйшаў адтуль чалавек з роду дому Саўлава, на імя Сямэй, сын Гэра, і ішоў, на хаду праклінаючы яго,


А я яшчэ кволы, хоць і памазаны на цара, а гэтыя людзі, сыны Сэруі, мацнейшыя за мяне. Хай адплаціць Госпад злачынцу паводле ліхоты яго».


Дык дзейнічай паводле мудрасці сваёй, і не адпусці сівізны яго ў апраметную ў супакоі.


Я вось раблю з табою паводле просьбаў тваіх, і Я даю табе сэрца мудрае і разважнае, так што такога, як ты, не было перад табою і не будзе пасля цябе;


І пачуў увесь Ізраэль пра гэты суд, як вырашыў цар; і баяліся цара, бо бачылі, што ў ім — мудрасць Божая, каб чыніць суд.


дык дрыжу перад усімі пакутамі маімі, ведаючы, што Ты не апраўдаеш мяне.


Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, дарэмна, бо Госпад не пакіне без кары таго, хто прызывае імя Госпада, Бога свайго, марна.


бо яно адзінае ў яго, ім накрываецца ён, гэта абалонка цела яго, і не мае ён іншага, у чым спаць; калі будзе ён клікаць Мяне, выслухаю яго, бо Я міласэрны.


Не блюзні на Бога і не ганьбі кіраўніка народа свайго.


А калі тое, што кажаце, не споўніце, вы, несумненна, зграшыце перад Госпадам; і ведайце, што грэх ваш знойдзе вас.