І прыйшоў Садок, і з ім усе левіты, якія неслі каўчэг запавету Божага, і паставілі яны каўчэг Божы. І Абіятар склаў ахвяру, пакуль увесь народ не выйшаў з горада.
2 ЦАРСТВАЎ 8:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Садок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, і Сарая быў пісарам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Цадок, сын Ахітува, і Абіятар, сын Ахімэлеха, — святары, а Сэрая — пісар, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Садок, сын Ахітуваў, і Ахімэлэх, сын Авіятараў, - сьвятарамі, Сэрая - пісцом; |
І прыйшоў Садок, і з ім усе левіты, якія неслі каўчэг запавету Божага, і паставілі яны каўчэг Божы. І Абіятар склаў ахвяру, пакуль увесь народ не выйшаў з горада.
І сказаў Хусай святарам Садоку і Абіятару: «Такую вось параду даў Ахітатэл Абсалому і старэйшынам Ізраэля, і я гэткую вось даў параду;
А мяне, твайго паслугача, і святара Садока, і Банаю, сына Ёяды, і Саламона, паслугача твайго, ён не запрасіў.
І калі яны бачылі, што ўжо многа грошай у скрыні, прыходзілі пісар царскі і першасвятар, і забіралі грошы, якія знаходзіліся ў доме Госпада, і лічылі іх,
і паклікалі яны цара. А выйшлі да іх Эліякім, сын Хэлькіі, загадчык дому, і Собна, пісар, і Ёах, сын Асафа, дзееапісальнік.
З сыноў жа Бэньяміна, братоў Саўла, — тры тысячы, бо мноства іх аж да гэтага часу заставалася на службе ў Саўла.
І паклікаў Давід святароў: Садока і Абіятара, і левітаў: Урыэля, Асаю, Ёэля, Сямэю, Эліэля і Амінадаба,
А святара Садока і братоў яго, святароў, паставіў перад скініяй Госпада на ўзгорку, што ў Габаоне,
каб ускладалі Госпаду на ахвярніку цэласпаленні заўсёды: раніцай і вечарам, паводле ўсяго таго, што напісана ў законе Госпада, які паручыў Ізраэлю.
таксама Азарыя, сын Хэлькіі, сына Масалы, сына Садока, сына Мэраёта, сына Ахітуба — кіраўнік дома Божага.
І прачытаў Барух са скрутку, каб чуў увесь народ словы Ярэміі ў доме Госпада, у зале Гамары, сына Сафана, пісара, на верхнім панадворку, ля ўваходу ў Новую браму дома Госпадава.
А святары левіты, сыны Садока, якія захавалі службы пры Маім свяцілішчы, калі ізраэльцы адышлі ад Мяне, яны будуць набліжацца да Мяне, каб служыць Мне і стаяць на віду Маім, каб ахвяроўваць Мне тлушч і кроў”, — кажа Госпад Бог.
Як увайшоў у дом Божы за Абіятарам першасвятаром ды еў хлябы пакладныя, якіх нельга яму было есці, а толькі святарам, і поруч даў тым, што з ім разам былі?»