Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 6:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Элеязэр быў бацькам Пінхаса, а Пінхас быў бацькам Абісуэ;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Элеазар нарадзіў Пінхаса; Пінхас нарадзіў Абішуа;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Элеазар спарадзіў Фінэеса, Фінэес спарадзіў Авішуя;

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 6:4
21 Крыжаваныя спасылкі  

А сыны Аарона: Элеязэр — сын яго, Пінхас — сын яго, Абісуэ — сын яго,


А Элеязэр, сын Аарона, узяў за жонку адну з дачок Путыэля, якая нарадзіла яму Пінхаса; гэта галовы сем’яў Леві па родах іх.


З сыноў Пінхаса: Гэрсом. З сыноў Ітамара: Даніэль. З сыноў Давіда — Гатус, сын Сэхэніі.


А Пінхас, сын Элеязэра, быў даўней іх кіраўніком — хай будзе Госпад з ім! —


служыў перад Госпадам Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона. Такім чынам, раіліся яны з Госпадам і казалі: «Ці павінны мы яшчэ ісці ваяваць супраць сыноў Бэньяміна, братоў нашых, ці павінны мы скарыцца?» Госпад ім адказаў: «Ідзіце ваяваць, бо Я заўтра аддам іх у рукі вашы».


Памёр таксама Элеязэр, сын Аарона; і пахавалі яго на пагорку Пінхаса, сына яго, які дадзены быў яму на гары Эфраім.


І сыны Ізраэля між тым выправілі да іх у зямлю Галаад Пінхаса, сына Элеязэра святара,


якіх адправіў Майсей з Пінхасам, сынам Элеязэра святара. Даў яму таксама пасудзіны святыя і трубы, каб у трывозе трубіць.


і хай будзе гэта яму і нашчадкам яго запаветам вечнага святарства, бо ўзраўнаваў ён за Бога свайго і адкупіў злачынства сыноў Ізраэля”».


і Садок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, і Сарая быў пісарам.


Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, Элеязэр і Ітамар.


І Ешуа дабраславіў яго і даў яму ва ўласнасць Геброн;


Геброн перад тым называўся Карыят-Арба, а Арба быў найвялікшым чалавекам сярод сыноў Анака. І зямля жыла ў супакоі ад войнаў.


Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Сыны Маголі: Элеязэр і Кіс;


Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Сыны яго: Язіяў і Бані.


І прывялі яны нам праз руку Бога нашага, добрага да нас, мужа самага мудрага спаміж сыноў Махалі, сына Леві, сына Ізраэля, на імя Сэрэбія, ды сыноў яго і братоў яго лікам васемнаццаць,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы