Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 15:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 І паклікаў Давід святароў: Садока і Абіятара, і левітаў: Урыэля, Асаю, Ёэля, Сямэю, Эліэля і Амінадаба,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 І паклікаў Давід Цадока і Абіятара, сьвятароў, і лявітаў Урыэля, Асаю, Ёэля, Шэмаю, Эліэля і Амінадава,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 І паклікаў Давід сьвятароў: Садока і Авіятара, і лявітаў: Урыіла, Асаю, Ёіля, Шэмаю, Эліела і Амінадава,

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 15:11
11 Крыжаваныя спасылкі  

таксама Садок, юнак наймужнейшы, разам са сваім родам, — дваццаць два кіраўнікі.


І паставіў цар Банаю, сына Ёяды, кіраўніком над войскам замест яго, і Садока, святара, паставіў на месца Абіятара.


Садок жа, сын Ахітуба, і Ахімэлех, сын Абіятара, былі святарамі, і Суса — пісарам.


Таксама святару Абіятару цар загадаў: «Ідзі ў Анатот у сваю сядзібу; бо ты — чалавек, варты смерці; але сёння я не заб’ю цябе, бо ты насіў каўчэг Госпада Бога ў прысутнасці бацькі майго, Давіда, і ты перанёс усе цяжкасці, якія пераносіў бацька мой».


А Сіва — пісарам, а Садок і Абіятар — святарамі;


А будзеш мець пры сабе Садока і Абіятара, святароў; і ўсё, што пачуеш у доме цара, перакажаш Садоку і Абіятару, святарам.


і Садок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, і Сарая быў пісарам.


з сыноў Азіэля: кіраўнік Амінадаб ды браты яго — сто дванаццаць.


А святара Садока і братоў яго, святароў, паставіў перад скініяй Госпада на ўзгорку, што ў Габаоне,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы