2 ЦАРСТВАЎ 22:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе прысуды Яго перада мной, і ад загадаў Яго я не адступіў, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ўсе суды Ягоныя перада мною, і ад пастановаў Ягоных я не ўхіляўся, Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ўсе запаведзі Яго перад мною, і ад пастановаў Яго я не адступаў, |
Усе загады Твае — справядлівасць; падступна яны пераследы мне чынілі: успамажы мне.
Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.
Хай не ўздымаецца сэрца яго да пыхі над братамі сваімі, хай не ўхіляецца ён ад загадаў ані ўправа, ані ўлева, каб доўга цараваў сам і дзеці яго пасярод Ізраэля.
Калі вы будзеце слухаць гэтыя загады, берагчы іх і выконваць, то і Госпад, Бог твой, зберажэ для цябе запавет і міласэрнасць, аб якой прысягаў бацькам тваім,
Пільнуй і сцеражыся, каб часам не забыўся ты на Госпада, Бога твайго, і каб не занядбаў прыказанняў Яго, законаў і пастаноў, якія я даручаю табе сёння;