Выратаваў Ён мяне ад ворага майго наймагутнейшага, ад тых, якія ненавідзяць мяне, якія дужэйшыя за мяне.
2 ЦАРСТВАЎ 22:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны нахлынулі на мяне ў дзень смутку майго, і Госпад стаў для мяне апораю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны схапілі мяне ў дзень няшчасьця майго, але ГОСПАД быў падпорай для мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны паўсталі на мяне ў дзень бедства майго; але Гасподзь быў апораю мне |
Выратаваў Ён мяне ад ворага майго наймагутнейшага, ад тых, якія ненавідзяць мяне, якія дужэйшыя за мяне.
Бо калі буду ісці і лагчынаю ценю смерці, не збаюся ліха, бо Ты са мною. Жазло Тваё і кій Твой — толькі яны мяне суцяшаюць.
Ажывуць Твае памерлыя, забітыя мае ўваскрэснуць. Абудзіцеся і спявайце хвалебна вы, якія жывяце ў парахне, бо раса святла — раса Твая, і зямля выдасць на святло пахаваных сваіх.
Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.
Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.