Дык усталі і пайшлі ў ліку дванаццаці бэньямінцы з боку Ісбаала, сына Саўла, і дванаццаць з юнакоў Давіда.
2 ЦАРСТВАЎ 2:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Абнэр Ёабу: «Хай юнакі ўстануць і хай пагуляюць перад намі?» І Ёаб адказаў: «Хай устануць». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Абнэр Ёаву: «Няхай юнакі ўстануць і няхай пагуляюць перад намі». Ёаў сказаў: «Няхай устануць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Авэнір Ёаву: няхай устануць маладыя хлопцы і падужаюцца перад намі. І сказаў Ёаў: няхай устануць. |
Дык усталі і пайшлі ў ліку дванаццаці бэньямінцы з боку Ісбаала, сына Саўла, і дванаццаць з юнакоў Давіда.
І, схапіўшы свайго супраціўніка за галаву, кожны ўсадзіў меч у бок супраціўніка, і паваліліся разам; і названае было месца тое Хэлкат-Гаццурым, што ў Габаоне.
І пачалася ў той дзень вельмі страшная вайна, і Абнэр і людзі Ізраэля былі пераможаны ваярамі Давіда.
Тады Амазія паслаў пасланцоў да Ёаса, сына Ёахаза, сына Егу, цара Ізраэля, сказаць яму: «Прыйдзі і пабачымся!»
Што вочы твае бачылі, не адкрывай гэта хутка ў судзе, бо што зробіш потым, калі абняславіць цябе сябар твой?