Я не настолькі варты ўсякай міласцівасці і вернасці ўсякай, якою забяспечваеш Ты паслугача Свайго. З палкаю сваёй я перайшоў Ярдан гэты, а цяпер вяртаюся з двума лагерамі.
2 ЦАРСТВАЎ 19:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Увесь дом бацькі майго варты быў смерці перад гаспадаром маім, царом; а ты пасадзіў мяне, паслугача свайго, між сатрапезнікаў стала твайго. Што яшчэ ёсць у мяне да справядлівасці, каб клікаць цара?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ён ачарніў слугу твайго перад гаспадаром маім, валадаром. Але ты, гаспадару мой, валадар, як анёл Божы, таму рабі, што добрае ў вачах тваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хоць увесь дом бацькі майго быў варты сьмерці перад гаспадаром царом маім, але ты пасадзіў раба твайго сярод бяседнікаў за сталом тваім; якое ж я маю права скардзіцца яшчэ перад царом? |
Я не настолькі варты ўсякай міласцівасці і вернасці ўсякай, якою забяспечваеш Ты паслугача Свайго. З палкаю сваёй я перайшоў Ярдан гэты, а цяпер вяртаюся з двума лагерамі.
Дык вырашыла паслугачка твая: “Хай слова гаспадара майго, цара, супакоіць мяне. Бо як анёл Божы, так гаспадар мой, цар, каб выслухаў і адрозніў добрае ад благога. І хай Госпад, Бог твой, будзе з табою!”»
каб змяніць выгляд гэтае справы, паслугач твой Ёаб зрабіў гэта. А ты, гаспадар мой, мудры, як мудры анёл Божы, каб ведаць усё, што на зямлі адбываецца».
А калі Ён скажа: “Не падабаешся ты Мне”, я тут: хай Ён робіць, што падабаецца Яму».
І пытаўся цар: «Дзе сын гаспадара твайго?» І Сіба адказаў цару: «Ён застаўся ў Ерузаліме, кажучы: “Сёння верне мне дом Ізраэля царства бацькі майго”».
І сказаў яму цар: «Што яшчэ ты гаворыш? Я сказаў: ты і Сіба падзяліце паміж сабою ўладанні».
Дык абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і тое, што здабудзеш, хай будзе ежаю сям’і гаспадара твайго, якою яна будзе харчавацца; а Мэрыбаал, сын гаспадара твайго, будзе есці заўсёды хлеб з майго стала». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў.
І жыў Мэрыбаал у Ерузаліме, бо ён заўсёды еў з царскага стала; і быў ён кульгавы на абедзве нагі.
І па сямі гадах жанчына вярнулася з зямлі філістынцаў; і пайшла да цара прасіць за дом свой і поле сваё.
Нядобра тое, што ты зрабіў. Жыве Госпад, бо вы — сыны смерці, якія не пільнавалі гаспадара свайго, намашчэнца Госпадавага. Такім чынам, цяпер паглядзі, дзе дзіда цара і дзе чара з вадою, што стаяла каля галавы яго».