Таму меч не адступіць ад дому твайго навек за тое, што ты пагардзіў Мною і ўзяў жонку Урыі Хетэя, каб была тваёй жонкай”.
2 ЦАРСТВАЎ 18:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Ёаб: «Не хачу так марудзіць з табою». І ўзяў ён у руку сваю тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе; Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ёаў: «Не хачу марудзіць з табою». І ўзяў ён у далоні свае тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ёаў сказаў: няма чаго мне марудзіць з табою. І ўзяў у рукі тры стралы і ўсадзіў іх у сэрца Авэсалому, які быў яшчэ жывы на дубе. |
Таму меч не адступіць ад дому твайго навек за тое, што ты пагардзіў Мною і ўзяў жонку Урыі Хетэя, каб была тваёй жонкай”.
сказаў ён паслугачам сваім: «Паглядзіце на поле, якое мае Ёаб побач з маім полем, на якім ураджай ячменю; дык ідзіце і спаліце яго агнём». І паслугачы Ёаба, прыйшоўшы ў раздзёртым адзенні, сказалі: «Паслугачы Абсалома спалілі поле агнём!»
І загадаў цар Ёабу, Абісаю і Этаю: «Лагодна абыходзьцеся з юнаком Абсаломам». І ўвесь народ чуў загад цара, дадзены ўсім кіраўнікам адносна Абсалома.
І паслаў цар па Садока і Абіятара, святароў, кажучы: «Прамаўляйце да старэйшын Юды, кажучы ім: “Чаму вы марудзіце, каб вярнуць цара ў свой дом?
У красе тваёй выйдзі наперад, узыдзі на калясніцу дзеля праўды, літасцівасці і справядлівасці, і хай кіруе табою мужная твая правіца,
Бо як Ёна быў у чэраве вялікай рыбы тры дні і тры ночы, так Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.
Тады Ягэль, жонка Хабэра, узяла калок ад палаткі, узяўшы разам молат; і ўвайшла таемна і ціха да яго, і ўсклала на скронь галавы яго калок, і, ударыўшы яго молатам, убіла калок у галаву аж да зямлі; а ён аслабеў і памёр, злучыўшы сон са смерцю.
Левай рукой узяла калок, а правай — кавальскі молат; ударыла Сісару, прабіўшы ранаю галаву яго і моцна праламаўшы скронь.
Так няхай, Госпадзе, знікнуць усе ворагі Твае! А хто Цябе любіць, хай ззяе так, як ззяе ўзыходзячае сонца!» І зямля жыла ў супакоі сорак гадоў.