І сказалі яму паслугачы яго: «Што ты робіш? Пакуль яшчэ дзіця жыло, дзеля дзіцяці пасціў ты і плакаў; а калі дзіця памерла, ты ўстаў і еў хлеб».
2 ЦАРСТВАЎ 12:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цар адказаў: «Пакуль дзіця яшчэ жыло, я дзеля дзіцяці пасціў і плакаў. Бо я казаў сабе: “Хто ведае, можа, Госпад злітуецца нада мной, і дзіця будзе жыць?” Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў [Давід]: «Пакуль дзіця жыло, я посьціў і плакаў, бо я казаў сабе: “Хто ведае, можа, ГОСПАД зьлітуецца, і дзіця будзе жыць?” Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід: пакуль дзіця было жывое, і пасьціўся і плакаў, бо думаў: хто ведае, ці ня зьлітуецца зь мяне Гасподзь, і дзіця застанецца жывое? |
І сказалі яму паслугачы яго: «Што ты робіш? Пакуль яшчэ дзіця жыло, дзеля дзіцяці пасціў ты і плакаў; а калі дзіця памерла, ты ўстаў і еў хлеб».
«О Госпадзе! Узгадай, як я хадзіў перад Табою верна і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што міла Табе». І заплакаў Эзэкія ўголас.
«Ідзі і скажы Эзэкіі: гэта кажа Госпад, Бог Давіда, бацькі твайго: “Чуў Я маленне тваё, бачыў слёзы твае, вось жа, дакіну да дзён тваіх пятнаццаць гадоў,
Прызначце пост святы, склічце сход, збярыце старэйшых, усіх жыхароў зямлі ў дом Госпада, Бога вашага, і ўсклікайце да Госпада:
Хто ведае, ці не адумаецца Ён, і ці не даруе, і ці не пакіне па Сабе дабраславенне — ахвяры хлебныя і вадкія Госпаду, Богу вашаму?
Ненавідзьце ліхоту, а любіце дабро, ды ўсталюйце ў браме справядлівасць! Можа злітавацца Госпад, Бог Магуццяў, над астаткам Язэпа.
І прыйшоў да яго стырнавы, і сказаў яму: «Што ты спіш? Устань і прызывай Бога твайго, можа, Бог успомніць пра нас, і мы не папрападаем».