А бедны не меў зусім нічога, апрача аднае малой авечкі, якую купіў і карміў яе і якая расла пры ім разам з яго дзецьмі, ела хлеб яго і піла з яго кубка, спала каля яго; і яна была яму быццам дачка.
2 ЦАРСТВАЎ 11:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цар паслаў выведаць, што гэта за жанчына; і паведамілі яму, што гэта Бэтсэба, дачка Эліяма, жонка Урыі Хетэя. Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар паслаў выведаць, што гэта за жанчына. І сказалі яму, што гэта Батшэва, дачка Эліяма, жонка Урыі Хета. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Давід разьведаць, хто гэтая жанчына? І сказалі яму: гэта Вірсавія, дачка Эліяма, жонка Урыі Хэтэяніна. |
А бедны не меў зусім нічога, апрача аднае малой авечкі, якую купіў і карміў яе і якая расла пры ім разам з яго дзецьмі, ела хлеб яго і піла з яго кубка, спала каля яго; і яна была яму быццам дачка.
бо Давід чыніў справядлівасць у вачах Госпада і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў, на працягу ўсіх дзён жыцця свайго, за выключэннем справы Урыі Хетэя.
А ў Ерузаліме нарадзіліся ў яго сыны: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон — чацвёра ад Бэтсэбы, дачкі Аміэля;
Сталіся яны коньмі адкормленымі і неакілзанымі, кожны ржэ на жонку бліжняга свайго.