2 ПЯТРА 2:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) яны атрымаюць плату за несправядлівасць. За асалоду ўважаюць штодзённую раскошу; сараматнікі і агіднікі, асалоду знаходзяць у распуснасці сваёй, банкетуючы з вамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны атрымаюць нагароду няправеднасьці, за асалоду лічачы штодзённыя раскошы. Плюгаўцы і паскуднікі, яны насалоджваюцца падманамі сваімі, банкетуючы з вамі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) яны атрымаюць помсту за беззаконьне: бо яны бачаць асалоду ў штодзённай распусьце; паганьбенцы і паскуднікі, яны цешацца з ашукаў сваіх, банкетуючы з вамі; |
Будзем жыць прыстойна, як удзень: не ў абжорстве і п’янствах, не ў распусце і нячыстасці, не ў звадцы ды зайздрасці,
каб Яму паставіць Сабе Царкву слаўнай, без пляміны ці зморшчыны або чагосьці падобнага, але каб была яна святая і беззаганная.
лёсам іх будзе загуба, бо бог іх – жывот, слава іх – у ганьбе іх, яны думаюць аб зямным.
Аляксандр, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай аддасць яму Госпад паводле дзейнасці яго.
Дзеля таго яны дзівяцца, што вы не топіцеся разам з імі ў тым самым віры распусты, ды таму блага аб вас гавораць.
сышоўшы з простага шляху, заблукалі ды пайшлі дарогай Балаама Басорава, які ўзлюбіў плату за несправядлівасць,
Адгадзіце ёй, як і яна вам давала, і падвойце ёй удвая за яе ўчынкі; у чары, у якой яна змешвала напой, змяшайце ёй удвая.