І паламалі халдэі медныя слупы, якія былі ў святыні Госпада, і падножжы, і меднае мора, якое было ў доме Госпада, і забралі ўсю медзь у Бабілон;
2 ЛЕТАПІСАЎ 4:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама зрабіў мора літае ад берага да берага — дзесяць локцяў, усё круглае; у вышыню яно мела пяць локцяў, і шнур, што абвіваў яго кругом, — трыццаць локцяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў мора адліванае, дзесяць локцяў ад берагу яго да берагу яго, усё круглае, у вышыню пяць локцяў; і шнур у трыццаць локцяў атачаў яго наўкола. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў мора літое, - ад краю яго да краю яго дзесяць локцяў, - усё круглае, вышынёю ў пяць локцяў; і шнурок у трыццаць локцяў абдымаў яго вакол; |
І паламалі халдэі медныя слупы, якія былі ў святыні Госпада, і падножжы, і меднае мора, якое было ў доме Госпада, і забралі ўсю медзь у Бабілон;
і з гарадоў Ададэзэра Тэбаха і Хуна ўзяў многа медзі, з якой Саламон зрабіў мора меднае, і калоны, і посуд медны.
Таксама нешта накшталт валоў стаяла пад ім; кругом на дзесяць локцяў абкружалі яны яго; два рады валоў, вылітых адным ліццём з морам, абкружалі заглыбленне мора.
І зрабіў з медзі ўсе прыналежнасці да ахвярніка: папяльніцы, гаршкі, лапаткі, крапільніцы, вілкі і кадзільніцы.
Зрабіў і таз медны з падножжам яго з люстэрак жанчын, якія служылі пры ўваходзе ў палатку сустрэчы.
У той дзень выб’ецца крыніца для дома Давіда і жыхароў Ерузаліма для абмыцця грахоў і нячыстасці.
дык не дзеля ўчынкаў справядлівасці, якія мы выканалі, але праз міласэрнасць Сваю Ён збавіў нас купальняй адраджэння і аднаўлення Духам Святым,
А я сказаў яму: «Гаспадару мой, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага ўціску, і абмылі свае вопраткі, і выбелілі іх у Крыві Ягняці.