2 ЛЕТАПІСАЎ 36:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А каб споўнілася слова Госпада, якое сказаў Ён праз вусны Ярэміі, узбудзіў Госпад дух Кіра, цара персаў, у першы год царавання Кіра, цара персаў, які загадаў абвясціць ва ўсім царстве сваім, таксама пісьмова заяўляючы: Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў першы год Кіра, валадара Пэрсаў, каб споўнілася слова ГОСПАДА праз вусны Ярэміі, узрушыў ГОСПАД дух Кіра, валадара Пэрсаў, і ён абвясьціў у-ва ўсім валадарстве сваім, і таксама пісьмова, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) А на першым годзе Кіра, цара Персідскага, дзеля спраўджаньня слова Гасподняга, сказанага вуснамі Ераміі, абудзіў Гасподзь дух Кіра, цара Персідскага, і ён загадаў абвясьціць па ўсім царстве сваім словамі і пісьмова, і сказаць: |
Бог паставіў таксама супраціўніка Саламону, Разона, сына Эліяды, які ўцёк ад Ададэзэра, цара Собы, гаспадара свайго.
І тады Бог Ізраэля ўзбудзіў дух Пула, цара асірыйцаў, і дух Тыглатпаласара, цара Асура; і павёў у няволю Рубэнітаў, Гадытаў і палову пакалення Манасы і завёў іх у Гале, і ў Габор, і ў Ара на раку Газан, дзе прабываюць аж па сённяшні дзень.
Дык узбудзіў Госпад супраць Ярама дух філістынцаў і арабаў, якія межаваліся з этыёпцамі,
Ды аб’яўлена было ў Юдэі і ў Ерузаліме, каб прыносіў кожны падатак Госпаду, які ўстанавіў Майсей, паслугач Божы, для Ізраэля ў пустыні.
ды рашылі паслаць вестуноў да ўсяго Ізраля ад Бээр-Сэбы аж па Дан, каб прыбылі яны святкаваць Пасху ў гонар Госпада, Бога Ізраэля, у Ерузалім; бо большасць не святкавала яе, як было законам прадпісана.
каб споўнілася слова Госпада праз вусны Ярэміі: «Пакуль зямля прыме суботы свае, будзе яна спраўляць суботу ва ўвесь час свайго знішчэння, аж пакуль не мінуць семдзесят гадоў».
«Гэта заяўляе Кір, цар персаў: “Даў мне Госпад, Бог неба, усе валадарствы зямлі; і Ён загадаў мне, каб пабудаваў я Яму дом у Ерузаліме, што знаходзіцца ў Юдэі”. Хто з вас усіх з Яго народа, хай будзе Госпад, Бог яго, з ім, і хай ідзе!»
Ды сабраліся кіраўнікі родаў Юды і Бэньяміна, і святары, і левіты дый кожны, чый дух Бог абудзіў, каб ісці на будаванне святыні Госпада, што была ў Ерузаліме.
Я — Які кажу аб Кіры: “Ён — пастыр Мой і споўніць усю волю Маю”, Які кажу Ерузаліму: “Будзеш адбудаваны!”, а святыні: “Будзеш заснаваная”».
Я выгадаваў яго ў справядлівасці і кірую ўсімі яго дарогамі; ён адбудуе горад Мой і адашле Маіх палонных без выкупу і аднагараджэння”, — кажа Госпад Магуццяў.
А па сямідзесяці гадах Я пакараю цара Бабілона і гэты народ, — кажа Госпад, — за іх грахі, і зямлю халдэйскую, і зраблю яе вечнай пустыняй.
Бо будуць служыць ім таксама і тыя вялікія народы, і вялікія цары; і Я аддам ім паводле ўчынкаў іх ды паводле дзейнасці рук іх”».
Гэта вось кажа Госпад: “Калі ў Бабілоне споўніцца семдзесят гадоў, Я наведаю вас і здзейсню для вас Сваё спагаднае слова, каб зноў вас вярнуць на гэтае месца.
У трэці год цара персаў Кіра Даніэлю, названаму Балтасарам, было аб’яўлена слова, і слова праўдзівае, вялікае змаганне; і зразумеў ён слова, бо яго сэнс адкрыў у бачанні.
Ды ўзбудзіў Госпад дух Зарабабэля, сына Салаціэля, кіраўніка Юды, і дух першасвятара Ешуа, сына Ёсэдэка, і дух усяго астатку народа; і прыйшлі яны, і ўзяліся за будаўніцтва дома Госпада Магуццяў, Бога свайго.
Дык вось, цяпер хай паслухае, прашу, гаспадар мой, цар, словы паслугача свайго: “Калі Госпад падгаварыў цябе супраць мяне, хай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра; калі ж сыны чалавечыя — хай будуць яны праклятыя перад Госпадам, бо выгналі яны мяне сёння, каб я не жыў у спадчыне Госпада, кажучы: “Ідзі, служы чужым багам”.