3 ЦАРСТВАЎ 11:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)14 І паставіў Госпад супраціўніка Саламону, Адада эдомца, з царскага роду ў Эдоме. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)14 І паставіў ГОСПАД супраціўніка Салямону, Гадада Эдомца, з насеньня валадароў, якія [былі] ў Эдоме. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)14 І падняў Гасподзь праціўніка на Саламона, Адэра Ідумэяніна, з царскага Ідумэйскага роду. Глядзіце раздзел |
Дык вось, цяпер хай паслухае, прашу, гаспадар мой, цар, словы паслугача свайго: “Калі Госпад падгаварыў цябе супраць мяне, хай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра; калі ж сыны чалавечыя — хай будуць яны праклятыя перад Госпадам, бо выгналі яны мяне сёння, каб я не жыў у спадчыне Госпада, кажучы: “Ідзі, служы чужым багам”.