Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Награшылі бацькі нашы і дапускалі ліха перад абліччам Госпада, Бога нашага, адварочваючыся ад Яго; адвярнулі твары свае ад палаткі Госпада і павярнуліся плячамі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо бацькі нашыя былі няверныя, і рабілі ліха ў вачах ГОСПАДА, Бога нашага, і пакінулі Яго, і адвярнулі абліччы свае ад Сялібы ГОСПАДА, і павярнуліся каркам;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо бацькі нашыя рабілі беззаконна, і рабілі незаўгоднае ў вачах Госпада Бога нашага, і пакінулі Яго, і адвялі яны твары свае ад жытлішча Гасподняга, і павярнуліся сьпінаю,

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 29:6
21 Крыжаваныя спасылкі  

«Ідзіце і парайцеся з Госпадам, што да мяне і што да рэшты ізраэльцаў і Юдэі ў сувязі са словамі кнігі, якая была знойдзена. Страшнае бо абурэнне Госпада сышло на нас дзеля таго, што бацькі нашы не пільнавалі слоў Госпада, каб спаўняць усё тое, што напісана ў гэтай кнізе».


Калі ж бацькі нашы ўгнявілі Бога неба, аддаў Ён іх у рукі Набукаданосара, цара Бабілона, халдэя, які дом гэты зруйнаваў, і народ яго перасяліў у Бабілон.


ад часоў бацькоў нашых. Грашылі мы цяжка аж да гэтага дня, і дзеля праступкаў нашых мы самі, і цары нашы, і святары нашы аддадзены ў рукі цароў гэтых земляў, і на меч, і ў няволю, і на рабунак, і на сорам, як і сёння.


хай вуха Тваё будзе чуйным і вочы Твае адкрытымі, каб пачуць маленне паслугача Твайго, якім я малюся перад Табою сёння днём і ноччу за сыноў Ізраэля, паслугачоў Тваіх, ды прызнаюся ў грахах сыноў Ізраэля, якімі мы грашылі супраць Цябе. Я і дом бацькі майго таксама грашылі,


Але яны, бацькі нашыя, трымалі сябе пагардліва, і зацвярдзелі каркі іх, і не слухалі прыказанняў Тваіх.


Дык цяпер, Божа наш, вялікі, магутны і страшны, захоўваючы запавет і міласэрнасць, хай не будуць малымі ў Цябе ўсе беды, што наведалі нас, цароў нашых, і князёў нашых, і святароў нашых, і прарокаў нашых, і бацькоў нашых ды ўвесь народ Твой, ад дзён цароў асірыйскіх аж па гэты дзень.


Цары нашы, князі нашы, святары нашы і бацькі нашы не споўнілі закону Твайго ды не зважалі на прыказанні Твае і на сведчанні Твае, якімі сведчыў перад імі.


«Госпадзе, цвярдыня мая і абарона мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі; да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Сапраўды, бацькі нашы атрымалі ў спадчыну няпраўду, марнасць, якая нічым не дапаможа.


Два бо ліхоцці зрабіў народ Мой: пакінулі Мяне, крыніцу жывой вады, каб выкапаць сабе вадаёмы, вадаёмы разбітыя, якія не могуць трымаць вады.


Ці ж не зрабілася гэта табе за тое, што пакінула ты Госпада, Бога твайго, калі вёў Ён цябе дарогаю?


Кажуць яны дрэву: “Ты бацька мой”, і каменю: “Ты мяне нарадзіў”. Павярнуліся да Мяне спінаю, а не тварам, але ў час гора свайго просяць: “Падыміся і вызвалі нас!”


Ці ж пакараў яго смерцю Эзэкія, цар Юдэйскі, і ўся Юдэя? Ці ж не спалохаліся яны Госпада і ці не маліліся перад абліччам Госпада, і Госпад пашкадаваў аб няшчасці, якое прызначыў на іх? А мы чынілі вялізнае ліха супраць душ нашых!»


«Ці ж не тую ахвяру, якую складалі вы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма, вы і бацькі вашы, цары вашы і князі вашы, і народ зямлі, — ці не пра іх памятае Госпад, ці не яна ўзышла на сэрца Яго?


Бацькі нашы награшылі, і няма іх, а мы нясём на сабе іх злачыннасць.


Калі бо хто народзіць сына, які бачыў усе грахі бацькі свайго, якіх ён дапусціўся, збаяўся і не рабіў падобнага да гэтага,


І завёў Ён мяне на ўнутраны панадворак дома Госпада, і вось, ля ўваходу ў святыню Госпада, між уваходам і ахвярнікам, знаходзілася каля дваццаці пяці мужчын, павернутых спіной да святыні Госпада і тварамі на ўсход, і яны пакланяліся ўсходу сонца.


Госпадзе, дзеля ўсякай справядлівасці Тваёй, прашу: хай спыніцца гнеў Твой і абурэнне Тваё над горадам Тваім Ерузалімам і над Тваёю святою гарой: бо дзеля грахоў нашых і несправядлівасцей бацькоў нашых стаў Ерузалім і Твой народ ганьбаю для ўсіх акружаючых нас.


Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, той не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, той не варты Мяне.