Пасля ўсяго гэтага Ерабаам не звярнуў з ліхой сваёй дарогі, але зноў рабіў ён святароў для ўзгоркаў з найгоршых людзей; хто толькі хацеў, таго пасвячаў у святары для ўзгоркаў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 13:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выгналі вы святароў Госпадавых, сыноў Аарона, і левітаў, і паставілі сабе святароў, як пагане земляў. Кожны, хто прыходзіць і пасвячае руку сваю на быку з быкоў і на сямі баранах, становіцца ў вас святаром тых, хто не ёсць багі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж ня вы выгналі сьвятароў ГОСПАДА, сыноў Аарона, і лявітаў, і нарабілі для сябе сьвятароў, як [робяць] народы земляў [гэтых]? Кожны, хто прыходзіць, каб напоўніць руку сваю, з цялём, маладым бычком і з сямёма баранамі, становіцца сьвятаром для таго, хто ня ёсьць Богам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ня вы выгналі сьвятароў Гасподніх, сыноў Аарона, і лявітаў, і паставілі ў сябе сьвятароў, якія ў народаў іншых земляў? Кожны, хто прыходзіць для пасьвячэньня свайго зь цялём і зь сямю баранамі, робіцца ў вас сьвятаром фальшывых багоў. |
Пасля ўсяго гэтага Ерабаам не звярнуў з ліхой сваёй дарогі, але зноў рабіў ён святароў для ўзгоркаў з найгоршых людзей; хто толькі хацеў, таго пасвячаў у святары для ўзгоркаў.
і ў агонь кінулі яны багоў іх; бо яны не былі багі, але творы рук чалавечых з дрэва і каменя, і знішчылі іх.
і дзе будзе патрэба: золата на прадметы залатыя, і дзе будзе патрэба: срэбра на прадметы срэбраныя і на ўсялякія ручныя вырабы мастакоў; і калі хто з вас мае ахвоту ўскласці ахвяру, хай напоўніць руку сваю сёння ды ахвяруе, што жадае, Госпаду».
А для нас Бог ёсць Госпад, Якога мы не пакінулі; і служаць Госпаду святары з сыноў Аарона і левіты па сваім парадку.
А Эзэкія, між іншым, дадаў такое: «Цяпер, напоўніўшы рукі свае Госпадам, прыступіце і ўскладайце крывавыя ахвяры ў доме Госпада на падзяку». Ды кожны, хто хацеў, складаў таксама ахвяры цэласпалення.
Але і гэта зрабі для іх, каб былі пасвячоныя Мне ў святары: вазьмі аднаго бычка са статка і двух бараноў без заганы,
А шаты святыя, якімі карыстаецца Аарон, хай па ім будуць аддадзены сынам яго, каб яны ў ім памазваліся і каб рукі іх у ім напаўняліся.
З Ааронам і сынамі яго ўчыні так ва ўсім, што Я табе загадаў. Сем дзён асвячай рукі іх і
І сказаў Майсей: «Напоўнілі вы сёння рукі вашыя для Госпада кожны ў сыне і браце сваім, каб даў вам Госпад дабраславенне».
Ці народ змяніў сваіх багоў? А яны ж не багі насамрэч! Мой жа народ змяніў сваю славу на тое, што ніяк не дапамагае!
«Дзеля чаго змагу быць да цябе літасцівы? Дзеці твае пакінулі Мяне ды прысягнулі тым, якія не ёсць багамі. Насыціў Я іх, а яны чужаложылі, грамадою сцякаліся ў дом распусніцы.
Бо з Ізраэля і само яно: яго мастак зрабіў, і яно не бог; вось жа, на кавалкі рассыплецца цяля самарыйскае.
Ачышчаць будзе святар, які быў памазаны і рукі якога пасвячоны, каб ён выконваў святарства на месцы бацькі свайго; і ўскладзе ён ільняныя шаты, адзенне святое,
«Вазьмі Аарона і сыноў яго, адзенне іх і алей намашчэння, бычка на ахвяру за грэх, двух бараноў і кош прэсных хлябоў.
Але бачыце і чуеце, што не толькі у Эфесе, але амаль ва ўсёй Азіі гэты Паўла, пераконваючы, зводзіць шмат людзей, даказваючы, што няма багоў, зробленых рукамі.
Ахвяры складалі яны дэманам, а не Богу, багам, якіх не ведалі; з’явіліся яны, новыя і невядомыя, якім не пакланяліся бацькі іх.