Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 13:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 А для нас Бог ёсць Госпад, Якога мы не пакінулі; і служаць Госпаду святары з сыноў Аарона і левіты па сваім парадку.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 А мы [маем] ГОСПАДА, Бога нашага, і мы не пакінулі Яго, і сьвятары, якія служаць ГОСПАДУ — сыны Аарона, і лявіты пры працы сваёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 А ў нас - Гасподзь Бог наш; мы не пакідалі Яго, і Госпаду служаць сьвятары, сыны Ааронавыя, і лявіты пры сваёй справе.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 13:10
11 Крыжаваныя спасылкі  

і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.


каб потым ведалі сыны Ізраэля, каб памяталі, каб ніхто чужы, хто не належыць да нашчадкаў Аарона, не прыходзіў, каб несці кадзіла перад Госпадам, каб не сталася з ім тое, што з Корэ і супольнікамі яго, як казаў Госпад Майсею.


І выгналі вы святароў Госпадавых, сыноў Аарона, і левітаў, і паставілі сабе святароў, як пагане земляў. Кожны, хто прыходзіць і пасвячае руку сваю на быку з быкоў і на сямі баранах, становіцца ў вас святаром тых, хто не ёсць багі.


Таксама штодзень, раніцай і вечарам, складаюць Госпаду цэласпаленні, пах духмянасцей, ды кладуць хлябы на вельмі чыстым стале. І ў нас ёсць таксама залаты падсвечнік і лямпы яго, каб гарэлі заўсёды вечарам: мы бо пільнуем прыказанні Госпада, Бога нашага, ад Якога вы адвярнуліся.


А левіты хай паставяць палаткі вакол скініі сведчання, каб не было гневу на грамаду сыноў Ізраэля, і хай яны стаяць на варце скініі сведчання».


Госпад, Бог наш, Сам вывеў нас і бацькоў нашых з зямлі Егіпецкай, з дому няволі; і Ён учыніў на вачах нашых страшныя знакі, і Ён пільнаваў нас на ўсёй дарозе, па якой мы вандравалі, і сярод усіх народаў, праз якія мы праходзілі;


Вось так ачысціў я іх ад усяго чужога і паставіў чэргі для святароў і левітаў, кожнага ў яго службе


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы