Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 КАРЫНФЯНАЎ 9:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

каб вы былі багатыя ўсім, поўныя шчодрасці, якая праз нас учыняе падзяку Богу, –

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

каб у-ва ўсім вы ўзбагаціліся ў-ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

так, каб вы ўсім багатыя былі на ўсякую шчадроту, якая праз нас узносіць падзяку Богу.

Глядзіце раздзел



2 КАРЫНФЯНАЎ 9:11
15 Крыжаваныя спасылкі  

Адказаў яму Азарыя, першасвятар з племя Садока, кажучы: «Калі пачалі прыносіць дары ў дом Госпадаў, мы елі, і наядаліся, і многа заставалася, таму што Госпад дабраславіў Свой народ; а вялікія запасы, якія бачыш, — гэта з астаткаў».


Ці ж не можна мне рабіць з маім, што хачу? І ці ж вока тваё зайздроснае ад таго, што я добры?”


Падобна і той, хто атрымаў два, зарабіў яшчэ два.


калі хто заахвочвае – для заахвочвання; калі хто раздае – у прастаце сэрца, калі хто старшынствуе – дык рупліва, калі хто мілуе – дык з ахвотаю.


бо ў Ім вы ва ўсім сталіся багатымі, усякім словам і ўсякім веданнем,


за дапамогай вашых малітваў за нас, каб за той дар, што мы маем ад многіх людзей, многія падзяку складалі за нас.


Бо ўсё гэта дзеля вас, каб шчодрасць ласкі тым большую выклікала ў многіх удзячнасць на славу Бога.


Дзякуй Богу, які ў сэрцы Ціта абудзіў такую руплівасць пра вас,


і не толькі гэта, але ён цэрквамі прызначаны быць таварышам нашага падарожжа з гэтай ласкай, якою мы служым на славу Госпада і дбаласці вашай,


бо выкананне гэтага служэння не толькі папаўняе тое, чаго не хапае святым, але і багатае многімі падзякамі Богу.