Я аздобіў яго багаццем і шчодрасцю зелені, і зайздросцілі яму ўсе дрэвы Эдэна, якія былі ў раі Бога”.
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) быў узяты ў рай і пачуў невымоўныя словы, якіх нельга чалавеку сказаць. Біблія (пераклад А.Бокуна) які быў падхоплены ў рай і чуў невымоўныя словы, якіх чалавеку нельга вымавіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) што ён быў узяты ў рай і чуў нявымоўныя словы, якіх чалавеку нельга пераказаць. |
Я аздобіў яго багаццем і шчодрасцю зелені, і зайздросцілі яму ўсе дрэвы Эдэна, якія былі ў раі Бога”.
Выцягнуў Ён штосьці, быццам руку, і схапіў мяне за валасы на галаве маёй; і дух падняў мяне ўгару між зямлёй і небам, і ў Божых бачаннях завёў у Ерузалім у прысенак брамы ўнутранай, размешчанай на паўночным баку, там, дзе знаходзіўся ідал зайздрасці.
А калі выйшлі з вады, Дух Госпадаў схапіў Піліпа, і еўнух не бачыў яго ўжо больш, але паехаў у сваю дарогу радасны.
Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я – медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць.
Ведаю чалавека ў Хрысце, які чатырнаццаць гадоў таму – ці ў целе – не ведаю, ці па-за целам – не ведаю, Бог ведае, – падхоплены быў у трэцяе неба.
Потым мы, жывыя і пакінутыя, разам з імі будзем падняты ў паветра на аблоках насустрач Госпаду, ды так заўсёды будзем з Госпадам.
І нарадзіла сына, хлопчыка, які будзе валадарыць над усімі народамі жазлом жалезным. І ўзяты быў яе сын да Бога і да Яго пасада.
Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я спажываць з дрэва жыцця, якое пасярод Божага раю.