Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




АДКРЫЦЦЁ 12:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 І нарадзіла сына, хлопчыка, які будзе валадарыць над усімі народамі жазлом жалезным. І ўзяты быў яе сын да Бога і да Яго пасада.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І нарадзіла сына, хлопчыка, які мае пасьвіць усе народы кіем жалезным; і было ўзятае дзіцятка яе да Бога і пасаду Ягонага,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І нарадзіла яна дзіця мужчынскага полу, якому належыць пасьвіць усе народы жазлом жалезным; і ўзята было дзіця да Бога і да трона Ягонага.

Глядзіце раздзел Копія




АДКРЫЦЦЁ 12:5
14 Крыжаваныя спасылкі  

Перш чым пакутавала родамі, нарадзіла дзіця, перш чым прыйшлі роды яе, нарадзіла хлопца.


Дзеля таго дасць вам Сам Госпад знак. Вось жа, Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго: Імануэль.


Дакуль будзеш бадзяцца, дачка непакорлівая? Госпад бо стварыў навіну на зямлі: жанчына збавіць мужа.


Таму Ён пакіне іх да часу, у якім народзіць Тая, Якая мае нарадзіць; і астатак братоў Яго вернецца да сыноў Ізраэля.


І не спазнаваў Яе, аж пакуль Яна нарадзіла Сына Свайго Першароднага, і назваў Яго імем Ісус.


І пасля размовы з імі Госпад Ісус узнёсся ў неба, і сядзіць праваруч ад Бога.


Ведаю чалавека ў Хрысце, які чатырнаццаць гадоў таму – ці ў целе – не ведаю, ці па-за целам – не ведаю, Бог ведае, – падхоплены быў у трэцяе неба.


быў узяты ў рай і пачуў невымоўныя словы, якіх нельга чалавеку сказаць.


І пачулі яны з неба магутны голас, што гаварыў да іх: «Узыдзіце сюды». І падняліся яны ў неба ў воблаку, і бачылі іх ворагі іх.


А калі дракон убачыў, што скінуты ён на зямлю, пачаў пераследаваць жанчыну, што нарадзіла сына.


і яна цяжарная, і крычыць ад болю і мук радзільных.


І з вуснаў Яго выходзіць меч востры, каб ім пабіць народы, і Ён будзе пасвіць іх жалезным кіем і Ён стопча ступу віна лютасці гневу Бога Усемагутнага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы