Пасля таго Абсалом справіў сабе калясніцы, і коней, і пяцьдзесят мужчын, якія хадзілі перад ім.
1 ЦАРСТВАЎ 8:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і казаў: «Такое права цара, які мае над вамі валадарыць: ён возьме сыноў вашых і пасадзіць у калясніцы свае, і зробіць сабе коннікаў, і будуць яны бегчы перад яго калясніцай; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён сказаў: «Такія пастановы адносна валадара, які будзе валадарыць над вамі. Ён возьме сыноў вашых і пасадзіць іх у калясьніцы свае і на коней сваіх, і яны будуць імчаць перад калясьніцай ягонай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў: вось якія будуць правы ў цара, які будзе валадарыць над вамі: сыноў вашых ён возьме і прыставіць іх да калясьніц сваіх і зробіць верхаўцамі сваімі, і будуць яны бегаць перад калясьніцамі ягонымі; |
Пасля таго Абсалом справіў сабе калясніцы, і коней, і пяцьдзесят мужчын, якія хадзілі перад ім.
А Адонія, сын Хагіт, узганарыўся і казаў: «Я буду цараваць!» І займеў ён сабе калясніцу, і коннікаў, і пяцьдзесят чалавек, што беглі перад ім.
І набраў Саламон калясніц і коннікаў, і меў ён тысячу чатырыста калясніц і дванаццаць тысяч коннікаў; і размясціў ён іх па гарадах калясніц і з царом у Ерузаліме.
І маладыя, якія разам з ім гадаваліся, сказалі яму: «Так скажы гэтаму народу, які казаў табе, кажучы: “Бацька твой уцяжыў ярмо нашае, а ты зрабі нам палёгку”; ты скажы ім так: “Найменшы палец мой — грубейшы за сцёгны бацькі майго.
«Бацька твой наклаў на нас ярмо найцяжэйшае; а ты цяпер зменшы крыху вельмі жорсткую ўладу бацькі твайго і найцяжэйшае ярмо яго, якое наклаў ён на нас, і мы будзем служыць табе».
Замест іх цар Рабаам зрабіў медныя шчыты і перадаў іх у рукі кіраўнікоў варты, якая стаяла на варце ля дзвярэй палаца царскага.
Рука ж Госпадава дапамагала Іллі. І ён, падперазаўшы паясніцу сваю, пабег перад Ахабам і прыбыў у Езрагэль.
Самуэль жа абвясціў народу закон царавання, і запісаў гэта ў кнізе, і паклаў яе перад Госпадам; і адпусціў Самуэль увесь народ, кожнага — у дом яго.
І ва ўсе дні Саўла ішла зацятая вайна з філістынцамі; калі бачыў Саўл якога-небудзь мужнага чалавека і здатнага да бою, забіраў яго да сябе.
сказаў паслугачам сваім, што былі з ім: «Слухайце, сыны Бэньяміна! Сын Ясэя дасць таксама і вам усім палі і вінаграднікі, і вас усіх ён зробіць тысячнікамі і сотнікамі,
Дык цяпер выслухай слова іх; толькі ўведамі іх і папярэдзь іх аб праве цара, які мае над імі валадарыць».