Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 4:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І назвала хлапчаня Іхабод, кажучы: «Адышла слава ад Ізраэля!» з прычыны ўзяцця каўчэга Божага, і з-за свёкра свайго, і з-за мужа свайго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І назвала хлопчыка Іхавод, кажучы: «Адыйшла слава ад Ізраіля» з прычыны ўзяцьця Каўчэга Божага, а таксама сьмерці сьвёкра і мужа.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І назвала дзіця: Іхавод, сказаўшы: «адышла слава ад Ізраіля» - з узяцьцем каўчэга Божага і зь сьмерцю сьвёкра яе і мужа яе.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 4:21
12 Крыжаваныя спасылкі  

І замянілі хвалу сваю падабенствам быка, што паядае сена.


Палюбіў я прыстанішча дому Твайго і месца пражывання хвалы Тваёй.


І аддаў у палон магуцце Сваё і аздобу Сваю — у рукі непрыяцеля.


Святары іх палеглі ад меча, і ўдовы іх не былі аплаканыя.


Ці народ змяніў сваіх багоў? А яны ж не багі насамрэч! Мой жа народ змяніў сваю славу на тое, што ніяк не дапамагае!


О, як зацямніў Госпад у гневе Сваім дачку Сіёна! Скінуў з неба на зямлю славу Ізраэля і не прыпомніў падножжа ног Сваіх у дзень гневу Свайго.


А калі б нават выхавалі дзяцей сваіх, пакіну іх без дзяцей, без людзей: але гора ім самім, калі адыду ад іх!


І Ахія, сын Ахітуба, брата Іхабода, сына Пінхаса, які нарадзіўся ад Гэлі, святара Госпада ў Сіло, насіў тады эфод. Але і народ не ведаў, што Ёнатан пайшоў.


Гэта ж табе знак, што станецца з тваімі абодвума сынамі, з Хофні і Пінхасам: абодва ў адзін дзень памруць.


У дзень той Я споўню над Гэлі ўсё, што прадказаў адносна дому яго, ад пачатку і да канца.


І каўчэг Божы быў узяты, і два сыны Гэлі Хофні і Пінхас, памерлі забітыя.


І сказала: «Адышла слава ад Ізраэля, бо ўзяты каўчэг Божы».