Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 78:61 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

61 І аддаў у палон магуцце Сваё і аздобу Сваю — у рукі непрыяцеля.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

61 і аддаў у палон моц Сваю, і славу Сваю — у рукі прыгнятальніка.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 78:61
10 Крыжаваныя спасылкі  

Дык цяпер, Госпадзе Божа, устань на месца супакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасці Тваёй: Твае святары, Госпадзе Божа, хай апрануцца ў збаўленне і хай святыя Твае радуюцца дабром.


Уздыміся, Госпадзе, да месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг Тваёй моцы.


Падыміце, брамы, вярхі вашы і расчыніцеся, брамы спрадвечныя, і ўвойдзе Валадар Славы.


Божа, Ты — мой Бог, перад Табою я чуваю ад світання. Сасмягла па Табе душа мая, Цябе запатрабавала цела маё ў зямлі пустыннай, ссохлай і бязводнай.


І воблака накрыла скінію разам з палаткай сустрэчы, і слава Госпада напоўніла скінію.


І яны паставілі сабе выразанага балвана, а Ёнатан, сын Гэрсама, сына Майсея, а таксама сыны яго былі святарамі ў пакаленні Дана аж да дня страты гэтае зямлі;


Адказваючы ж, той, хто паведамляў, сказаў: «Ізраэльцы ўцяклі перад філістынцамі, і вялікая пагібель сталася ў народзе; акрамя таго, і абодва сыны твае памерлі, Хофні і Пінхас, і каўчэг Божы ўзяты».


І назвала хлапчаня Іхабод, кажучы: «Адышла слава ад Ізраэля!» з прычыны ўзяцця каўчэга Божага, і з-за свёкра свайго, і з-за мужа свайго.


І быў каўчэг Госпада ў зямлі філістынскай сем месяцаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы