1 ЦАРСТВАЎ 24:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ты засведчыў сёння, што ставішся да мяне добра, бо калі Госпад выдаў мяне ў рукі твае, ты не забіў мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты засьведчыў сёньня, што ты робіш дабро да мяне, бо калі ГОСПАД выдаў мяне ў рукі твае, ты не забіў мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ты паказаў гэта сёньня, абышоўшыся са мною мілажальна: калі Гасподзь аддаваў мяне ў рукі твае, ты не забіў мяне. |
сказаў маці сваёй: «Тысяча сто срэбранікаў, якія ў цябе былі ўкрадзеныя і дзеля якіх, бо я чуў гэта, ты, лаючыся, праклінаеш, вось, яны ў мяне; гэта я іх узяў». Яна яму сказала: «Хай Госпад будзе дабраславёны, сын мой!»
Хай аддзячыць табе Госпад за ўчынак твой, і поўную ўзнагароду атрымаеш ад Госпада, Бога Ізраэля, да Якога ты прыйшла і пад крылы Якога схавалася».
і сказаў яму: «Не бойся, бо не знойдзе цябе рука Саўла, бацькі майго; і ты будзеш цараваць над народам Ізраэля, і я буду другім па табе: але і Саўл, бацька мой, ведае гэта».
А Госпад адплаціць кожнаму паводле яго справядлівасці і вернасці; бо аддаў цябе сёння Госпад у рукі мае, і я не хацеў падымаць рукі сваёй на намашчэнца Госпадавага.
І сказаў Саўл Давіду: «Дабраславёны ты, сын мой Давід; і ўсё, што будзеш рабіць, зробіш, і чым пажадаеш авалодаць, тым будзеш валодаць». А Давід пайшоў сваёй дарогай, і Саўл вярнуўся на сваё месца.