І сказаў Давід сваім паслугачам, што былі разам з ім у Ерузаліме: «Збірайцеся, уцякайма; бо не будзе нам ратунку ад Абсалома. Спяшайцеся ўцячы, каб ён, спяшаючыся, не дагнаў нас раптам, і каб не загубіў нас, і каб вастрыём меча не знішчыў горад».
1 ЦАРСТВАЎ 23:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ішоў Саўл па адным баку гары, а Давід са сваімі людзьмі былі па другім баку гары; а Давід паспешна ўцякаў ад Саўла. А Саўл і яго людзі акружалі Давіда і яго людзей, як быццам вянком, каб злавіць іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ішоў Саўл па адным баку гары, а Давід з людзьмі сваімі былі на другім баку гары. І Давід пасьпешліва ўцякаў ад аблічча Саўлам, а Саўл з людзьмі сваімі [намагаўся] атачыць Давіда і людзей ягоных, каб злавіць іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І йшоў Саўл па адным баку гары, а Давід зь людзьмі сваімі быў па другі бок гары. І калі Давід сьпяшаўся ўцячы ад Саўла, а Саўл зь людзьмі сваімі ішоў у абыход Давіду і людзям ягоным, каб захапіць іх, |
І сказаў Давід сваім паслугачам, што былі разам з ім у Ерузаліме: «Збірайцеся, уцякайма; бо не будзе нам ратунку ад Абсалома. Спяшайцеся ўцячы, каб ён, спяшаючыся, не дагнаў нас раптам, і каб не загубіў нас, і каб вастрыём меча не знішчыў горад».
Божа наш, дык Ты не асудзіш іх? Мы бо не маем такой сілы, каб маглі мы супрацівіцца такому мноству, якое нахлынула на нас; але паколькі мы не ведаем, што маем рабіць, то вочы нашы звяртаюцца да Цябе».
Наступаючы цяпер, яны акружылі мяне, вочы свае ўтаропілі, каб паваліць на зямлю мяне,
Ссохлася, як цагліна, горла маё, і язык мой прыстаў да гартані маёй, у парахно смерці звёў Ты мяне.
Не хочам, браты, каб вы не ведалі пра наша гора, якое сталася ў Азіі, бо нас страшна прыціснула звыш сілы, так што не спадзяваліся жыць.
І яны ўзышлі на прастор зямлі і акружылі лагер святых і іх умілаваны горад. Але зляцеў ад Бога агонь і знішчыў іх.
Калі паведамілі жыхарам Газы, што Самсон увайшоў у горад, яны абкружылі яго і зрабілі засаду на Самсона ў браме горада; і ўсю ноч яны сядзелі ціха, чакаючы, каб, калі настане раніца, забіць яго на выхадзе.
І закрычаў Ёнатан ззаду за паслугачом: «Хутчэй, паспяшайся, не стой!» Падняў тады паслугач Ёнатана стралу і прынёс да гаспадара свайго,
І вось, Саўл з людзьмі сваімі пайшоў шукаць Давіда, і паведамілі Давіду аб гэтым; і ён накіраваўся да скалы, і пайшоў у пустыню Маон. Калі Саўл пачуў пра гэта, ён пагнаўся за Давідам у пустыні Маон.
І прыбыў вястун да Саўла, кажучы: «Спяшайся і вяртайся, бо філістынцы нахлынулі на зямлю».