Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 23:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 І ішоў Саўл па адным баку гары, а Давід з людзьмі сваімі былі на другім баку гары. І Давід пасьпешліва ўцякаў ад аблічча Саўлам, а Саўл з лю­дзьмі сваімі [намагаўся] ата­чыць Давіда і людзей ягоных, каб злавіць іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 І йшоў Саўл па адным баку гары, а Давід зь людзьмі сваімі быў па другі бок гары. І калі Давід сьпяшаўся ўцячы ад Саўла, а Саўл зь людзьмі сваімі ішоў у абыход Давіду і людзям ягоным, каб захапіць іх,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 І ішоў Саўл па адным баку гары, а Давід са сваімі людзьмі былі па другім баку гары; а Давід паспешна ўцякаў ад Саўла. А Саўл і яго людзі акружалі Давіда і яго людзей, як быццам вянком, каб злавіць іх.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 23:26
17 Крыжаваныя спасылкі  

ад бязбожнікаў, якія руйнуюць мяне, ад ворагаў душы маёй, якія атачылі мяне.


І яны ўзыйшлі на шырыню зямлі, і атачылі табар сьвятых і горад улюбёны, і зыйшоў ад Бога з неба агонь, і зжор іх.


Бо мы ня хочам, каб вы, браты, ня ведалі пра наш прыгнёт, які стаўся нам у Азіі, бо бязьмерна цяжка было нам і па-над сілу, так што мы згубілі надзею застацца жывымі.


Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён учыніў мне цуды міласэр­насьці ў горадзе ўмацаваным.


Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне.


Не аддаляйся ад мяне, бо блізка бяда, бо няма дапамогі!


На кожным кроку цяпер яны нас абступаюць; вочы свае скіравалі, каб нас кінуць на зямлю.


Божа наш! Ці Ты ня бу­дзеш судзіць іх? Бо няма ў нас сілы супраць мноства гэтага, якое прыйшло на нас, і мы ня ведаем, што рабіць, але да Цябе вочы нашыя!»


І сказаў Давід усім слугам, якія [былі] з ім у Ерусаліме: «Уставайце! Уцякайма! Бо ня будзе нам ратунку перад абліччам Абсалома. Сьпяшайцеся ўцячы, каб не дагнаў ён нас раптам і каб ня выгубіў нас, і каб вострывам мяча ня зьнішчыў гораду».


І закрычаў Ёнатан ззаду за юнаком: «Падымі хутчэй, ня стой там!» І сабраў юнак стрэлы Ёнатана, і прыйшоў да гаспадара свайго.


І спусьціла Міхаль Давіда праз вакно, і ён пайшоў, і ўцёк, і быў уратаваны.


Калі паведамілі жыхарам Газы, што Самсон увайшоў у горад, яны акружылі яго і зрабілі засаду на яго ў браме гораду. І ўсю ноч яны сядзелі ціха, каб, калі настане раніца, забіць яго.


І пайшоў Саўл з людзьмі сваімі шукаць [Давіда]. І паведамілі Давіду [пра гэта], і ён зыйшоў са скалы, і застаўся ў пустыні Маон. А Саўл пачуў [пра гэта] і гнаўся за Давідам у пустыні Маон.


І прыйшоў пасланец да Саўла, кажучы: «Сьпяшайся вярнуцца, бо Філістынцы напалі на зямлю».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы