І зноў азваўся Ізаак да сына свайго: «Як гэта так скора мог ты знайсці дзічыну, сыне мой?» Ён адказаў: «Воля Госпада, Бога твайго, што трапілася мне».
1 ЦАРСТВАЎ 21:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Давід святару Ахімэлеху: «Цар даручыў мне адну справу і сказаў: “Хай ніхто не ведае аб тым, з-за чаго я цябе пасылаю і што я табе даручаю”. Таму я вызначыў паслугачам тое і тое месца. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Давід у Ноб, да сьвятара Ахімэлеха. А Ахімэлех выйшаў насустрач Давіду і сказаў яму: «Чаму ты толькі адзін, і нікога няма з табой?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід Ахімэлэху сьвятару: цар даручыў мне дзею і сказаў мне: «хай ніхто ня ведае, па што я паслаў цябе і што даручыў табе»; таму людзей я пакінуў на пэўным месцы; |
І зноў азваўся Ізаак да сына свайго: «Як гэта так скора мог ты знайсці дзічыну, сыне мой?» Ён адказаў: «Воля Госпада, Бога твайго, што трапілася мне».
Сказаў ён яму: «І я прарок, падобны да цябе; і анёл сказаў мне па загадзе Госпада, кажучы: “Вярні яго з сабою ў дом свой, і хай ён есць хлеб і п’е ваду”».
Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, ён еў разам з паганамі, калі ж тыя надышлі, стаў пазбягаць і аддзяляцца, баючыся тых, што былі абрэзанымі.
Дык сказаў Саўл Міхол: «Чаму ты так падманула мяне і выпусціла ворага майго, каб ён мог уцячы?» Міхол адказала Саўлу: «Бо ён сказаў мне: “Пусці мяне, бо інакш заб’ю цябе”».
Дык вось цяпер, калі маеш пад рукой пяць хлябоў, дай мне іх або тое, што знойдзеш».
І Давід сказаў Абіятару: «Я ведаў ужо тады, калі быў там Даэг ідумеец, што ён напэўна паведаміць аб гэтым Саўлу. Я адказчык за ўсе душы дому бацькі твайго.
На гэта адказаў Даэг ідумеец, які быў з паслугачамі Саўла: «Я ўбачыў сына Ясэя ў Нобе ў Ахімэлеха, сына Ахітуба;