І Амасу скажыце: “Ці ты не косць мая і не цела маё? Хай гэта зробіць мне Госпад і гэта дадасць, калі ты ў мяне не будзеш заўсёды настаўнікам войска на месцы Ёаба”».
1 ЦАРСТВАЎ 20:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то хай Ёнатану Госпад гэта зробіць і гэта павялічыць. А калі не спыніцца лютасць бацькі майго супраць цябе, то аб гэтым таксама паведамлю табе; адпушчу цябе, каб ты пайшоў у супакоі, і хай Госпад будзе з табою, як Ён быў з бацькам маім. Біблія (пераклад А.Бокуна) няхай ГОСПАД гэтае зло зробіць Ёнатанату і тое дадасьць. А калі задумае ліхое бацька мой супраць цябе, пра гэта я паведамлю ў вушы твае, і адпушчу цябе, і ты пойдзеш у супакоі. І няхай ГОСПАД будзе з табою, як Ён быў з бацькам маім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) няхай тое і тое зробіць Гасподзь зь Ёнатанам і яшчэ болей зробіць. Калі ж бацька мой намышляе зрабіць табе ліхое, і гэта адкрыю ў вушы твае, і адпушчу цябе, і тады ідзі зь мірам: і хай будзе Гасподзь з табою, як бы з бацькам маім! |
І Амасу скажыце: “Ці ты не косць мая і не цела маё? Хай гэта зробіць мне Госпад і гэта дадасць, калі ты ў мяне не будзеш заўсёды настаўнікам войска на месцы Ёаба”».
І калі прыйшоў увесь народ прапанаваць Давіду хлеба, калі быў яшчэ ясны дзень, пакляўся Давід, кажучы: «Хай гэта зробіць мне Бог, і яшчэ гэта дадасць, калі я перад захадам сонца пакаштую хлеба або чаго іншага».
А міласэрнасці Сваёй не спыню да яго, як спыніў адносна Саўла, якога Я адкінуў перад абліччам тваім;
Як быў Госпад з гаспадаром маім царом, так няхай будзе Ён з Саламонам і хай узвялічыць пасад яго больш за пасад гаспадара майго, цара Давіда!»
Тады Езабэль паслала да Іллі пасланца, каб сказаў: «Хай гэта зробяць мне багі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэтую пару я не зраблю з тваёю душою тое, што зроблена з душою кожнага з іх».
Паслаў іх зноў Бэнадад сказаць: «Хай гэта зробяць мне багі і яшчэ дададуць, калі хопіць пылу самарыйскага па жмені для ўсіх людзей, якія ідуць за мною!»
Дык цяпер, сыне мой, хай Госпад будзе з табой, і будзь ты шчаслівы, і пабудуй дом Госпаду, Богу твайму, як Ён прадказаў пра цябе.
самых вопытных па рабоце з золатам, і са срэбрам, і з меддзю, і з жалезам, якіх безліч. Дык устань і дзейнічай, і Госпад будзе з табой!»
навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.
І тое рабіце, чаму вы ад мяне навучыліся, што атрымалі, што пачулі і што ўбачылі; і Бог супакою будзе з вамі.
Ніхто не зможа супрацівіцца табе ва ўсе дні жыцця твайго; як Я быў з Майсеем, так буду і з табою; не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.
Якая зямля прыме цябе пасля смерці, у той і я памру і там атрымаю месца для пахавання. Хай мне дасць гэта Госпад і тое дабавіць; хіба толькі смерць
Такім чынам, калі здзейсняцца для цябе ўсе гэтыя знакі, зрабі, што зможа рука твая, бо Госпад будзе з табою.
А Саўл, умацаваўшы сваё цараванне над Ізраэлем, ваяваў наўкола з усімі сваімі ворагамі: з Маабам, і з сынамі Амона, і з Эдомам, і з царамі Собы і з філістынцамі; і куды б толькі ён ні павяртаўся, усюды перамагаў.
І сказаў Давід: «Госпад, Які выратаваў мяне з кіпцюроў ільва і з кіпцюроў мядзведзя, Сам ухавае мяне і ад рук філістынца гэтага». Дык сказаў Саўл Давіду: «Ідзі, і хай Госпад будзе з табою».
А я пайду і стану каля бацькі майго ў полі, дзе ты будзеш; і буду гаварыць пра цябе бацьку майму, і, што ўбачу, раскажу табе».
кажа Ёнатан Давіду: «Жыве Госпад, Бог Ізраэля, заўтра або паслязаўтра я вызнаю намер бацькі свайго амаль у гэты час, і калі што добрае будзе адносна Давіда, і я не пашлю да цябе адразу ж і не паведамлю табе,
Хай гэта зробіць Бог з ворагамі Давіда і тое дадасць, калі я да раніцы пакіну з усяго, што яму належыць, хоць бы хлопца».
І запытаўся ў яго: «Што за слова, якое было сказана табе? Прашу цябе, не ўтойвай ад мяне. Няхай гэта зробіць табе Бог і гэта дадасць, калі будзеш хаваць ад мяне слова з усіх слоў, што сказаны былі табе».