І, прыйшоўшы, сабраліся яны ў святліцу, дзе і заставаліся, Пётра і Ян, Якуб і Андрэй, Піліп і Тамаш, Баўтрамей і Мацвей, Якуб Алфееў і Сімон Зэлот ды Юда, брат Якубаў.
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і так вы сталіся ўзорам усім верным у Мацэдоніі і Ахаі. Біблія (пераклад А.Бокуна) так што сталіся вы прыкладам для ўсіх, што вераць, у Македоніі і Ахаі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) так што вы зрабіліся ўзорам усім веруючым у Македоніі і Ахаі. |
І, прыйшоўшы, сабраліся яны ў святліцу, дзе і заставаліся, Пётра і Ян, Якуб і Андрэй, Піліп і Тамаш, Баўтрамей і Мацвей, Якуб Алфееў і Сімон Зэлот ды Юда, брат Якубаў.
а адтуль – у Піліпы, галоўны горад той часткі Мацэдоніі, [рымскую] калонію. У гэтым горадзе былі мы некалькі дзён.
А калі Галіён стаўся праконсулам Ахаі, юдэі аднадушна паўсталі супраць Паўлы і прывялі яго на суд,
Зрабіўшы ўсё гэта, Паўла намерыўся ў Духу, прайшоўшы праз Мацэдонію і Ахаю, ісці ў Ерузалім, кажучы: «Пасля таго, як пабуду там, належыць мне і Рым убачыць».
Бо Мацэдонія і Ахая вырашылі зрабіць нейкую перадачу для бедных з ліку святых, што ў Ерузаліме.
Паўла, з волі Божай Апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, Царкве Божай, што ў Карынце, з усімі святымі, што ва ўсёй Ахаі:
бо ведаю пра вашу ахвоту, дзеля якой хвалюся вамі сярод мацэдонцаў, што Ахая прыгатавана ад мінулага года, і так ваша руплівасць заахвоціла многіх.
Бо ад вас разышлося слова Божае не толькі ў Мацэдоніі і Ахаі, але ва ўсякае месца дайшла вера ваша ў Бога, так што нам няма патрэбы гаварыць пра гэта.
Так вы і рабіце адносна ўсіх братоў ва ўсёй Мацэдоніі. Просім жа вас, браты, каб з яшчэ большай сілай
Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосцю, але будзь прыкладам верным у слове, у паводзінах, у любові, у духу, у веры, у чысціні.
Ва ўсім пакажы на сабе прыклад добрых учынкаў, у навуцы – чысціню, несапсаванасць і паважнасць,