Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 29:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

тры тысячы талентаў золата з золата Афіра, сем тысяч талентаў срэбра найлепшага на пакрыццё сцен святыні;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

тры тысячы талентаў золата, золата Афірскага, і сем тысячаў талентаў срэбра чыс­тага на ашаляваньне сьценаў пабудоваў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

тры тысячы талантаў золата, золата Афірскага, і сем тысяч талантаў срэбра чыстага, на абкладку сьцен у дамах,

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 29:4
7 Крыжаваныя спасылкі  

Яны, прыплыўшы ў Афір і ўзяўшы адтуль золата чатырыста дваццаць талентаў, даставілі яго цару Саламону.


і Афіра, і Хавіла, і Ёбаба; усе яны сыны Ектана.


Вось, я намаганнямі сваімі прыгатаваў усё патрэбнае для дома Госпада: сто тысяч талентаў золата і мільён талентаў срэбра, а медзі і жалеза — без вагі, бо колькасць іх пераўзыходзіць вялікае мноства. Прыгатаваў дрэва і камяні; а ты зможаш да гэтага яшчэ дадаць.


І звыш таго, з любові да дома Бога майго, аддаю з маёмасці маёй на дом Бога майго золата і срэбра, за выключэннем таго, што ўжо прыгатаваў на дом святы:


і дзе будзе патрэба: золата на прадметы залатыя, і дзе будзе патрэба: срэбра на прадметы срэбраныя і на ўсялякія ручныя вырабы мастакоў; і калі хто з вас мае ахвоту ўскласці ахвяру, хай напоўніць руку сваю сёння ды ахвяруе, што жадае, Госпаду».


Нельга заплаціць золатам Афіру, ані найкаштоўнейшым сарданіксам, ані сапфірам.


так што кожная міса важыла сто трыццаць сікляў срэбра, а кожная чара — семдзясят, гэта значыць увогуле ўсіх пасудзінаў са срэбра было дзве тысячы чатырыста па вазе святыні;