І сказаў Ёас святарам: «Усе грошы пасвячоныя, якія прыносяць як дар у святыню Госпада падарожныя людзі, якія складаюцца ў ахвяру за выкуп душы і якія па рашэнні сэрца свайго прыносяць у святыню Госпада,
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І звыш таго, з любові да дома Бога майго, аддаю з маёмасці маёй на дом Бога майго золата і срэбра, за выключэннем таго, што ўжо прыгатаваў на дом святы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І яшчэ, з зычлівасьці маёй для Дому Бога майго, я маю ўласнае золата і срэбра; і я аддаў на Дом Бога майго, звыш усяго, што я падрыхтаваў на Дом Сьвяты: Біблія (пераклад В. Сёмухі) і яшчэ па любові маёй да дома Бога майго, ёсьць у мяне скарб уласны з золата і срэбра, і яго я аддаю на дом Бога майго, звыш усяго, што нарыхтаваў я на сьвяты дом: |
І сказаў Ёас святарам: «Усе грошы пасвячоныя, якія прыносяць як дар у святыню Госпада падарожныя людзі, якія складаюцца ў ахвяру за выкуп душы і якія па рашэнні сэрца свайго прыносяць у святыню Госпада,
І сказаў яму цар Давід: «Ніякім чынам, але я дам, колькі каштуе, срэбрам; мне нельга браць ад цябе ды так ускладаць Госпаду ахвяры цэласпалення, узятыя задарма».
Я ж па магчымасцях усіх сваіх прыгатаваў матэрыял для дома Бога майго: золата на пасудзіны залатыя, і срэбра на срэбраныя, медзь — на медныя, жалеза — на жалезныя, дрэва — на драўляныя, камяні оніксавыя і камяні ўкладныя, цвёрды цэмент ды камяні розных колераў, і ўсякі каштоўны камень, і вельмі шмат мармуру пароскага.
тры тысячы талентаў золата з золата Афіра, сем тысяч талентаў срэбра найлепшага на пакрыццё сцен святыні;
Аднаго толькі папрасіў я ў Госпада, да гэтага буду імкнуцца, каб пасяліцца ў доме Госпада на ўсе дні жыцця майго, каб бачыць асалоду Госпадаву, каб наведваць святыню Яго.
«Скажы сынам Ізраэля, каб сабралі для Мяне дары; прыміце іх ад кожнага чалавека, які прапануе дар добраахвотна.