Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 21:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І сказаў яму цар Давід: «Ніякім чынам, але я дам, колькі каштуе, срэбрам; мне нельга браць ад цябе ды так ускладаць Госпаду ахвяры цэласпалення, узятыя задарма».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І сказаў валадар Давід Арнану: «Не, бо, купляючы, куплю за срэбра поўнай [вагі], бо не вазьму таго, што тваё, каб скласьці ГОСПАДУ ахвяру цэласпаленьня дармовага».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І сказаў цар Давід Орну: не, я хачу купіць у цябе за сапраўдную цану, бо ня буду прыносіць я тваёй уласнасьці Госпаду, і ня буду прыносіць на цэласпаленьне ўзятае дарам.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 21:24
9 Крыжаваныя спасылкі  

і сказаў Эфрону ў прысутнасці народа зямлі: «Прашу, паслухай мяне. Я дам грошы за поле, прымі іх, і тады пахаваю памерлую сваю на ім».


што ані ніткі пражы, ані раменьчыка ад сандаляў, нічога не вазьму з усяго таго, што табе належыць, каб ты пасля не казаў: “Гэта я ўзбагаціў Абрама”,


Не аддавайце злом за зло. Дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.


Цар у адказ яму сказаў: «Ніякім чынам; я куплю за грошы ад цябе і не складу дармавое цэласпаленне Госпаду, Богу майму». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзесят сікляў срэбра.


Сказаў затым Арнан Давіду: «Вазьмі ды хай робіць гаспадар мой, цар, што яму падабаецца; але і валоў даю на цэласпаленні, і матавілы на дровы, дый пшаніцу на ахвяру з ежы; усё гэта ахвотна даю».


Дык даў Давід Арнану за поле шэсцьсот сікляў найчысцейшага золата,


каб даў мне пячору Махпэла, якую мае ён на канцы поля свайго. За адпаведную цану хай мне прадасць яе ў вашай прысутнасці, каб меў я магілу ва ўласнасць».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы