У той дзень, вось, заключыў Госпад з Абрамам пагадненне, кажучы: «Я дам гэтую зямлю нашчадкам тваім, ад ручая Егіпецкага аж да вялікай ракі Эўфрат:
1 ЛЕТАПІСАЎ 18:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І таксама перамог Давід Ададэзэра, цара Собы ў мясцовасці каля Эмата, калі ён рушыў, каб пашырыць сваю ўладу аж па раку Эўфрат. Біблія (пераклад А.Бокуна) І разьбіў Давід Гададэзэра, валадара Цовы, у Хамаце, калі той ішоў, каб умацаваць уладу сваю над ракою Эўфрат. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабіў Давід Аднаазара, цара Суўскага, у Эмаце, калі той ішоў сьцьвердзіць сваю ўладу каля ракі Еўфрат. |
У той дзень, вось, заключыў Госпад з Абрамам пагадненне, кажучы: «Я дам гэтую зямлю нашчадкам тваім, ад ручая Егіпецкага аж да вялікай ракі Эўфрат:
І сыны Амона, убачыўшы, што сталі яны ненавіснымі Давіду, паслалі пасланцоў і нанялі сірыйцаў з Бэт-Рагоба і сірыйцаў з Собы, дваццаць тысяч пешых і тысячу ваяроў ад цара Маахі, і ад людзей Тоба дванаццаць тысяч чалавек.
І пабіў таксама Давід Ададэзэра, сына Рагоба, цара Собы, калі той пайшоў, каб аднавіць валадаранне сваё над ракой Эўфрат.
Узяў тады Давід тысячу яго калясніц і сем тысяч коннікаў ды дваццаць тысяч пяхоты; і падрэзаў усім коням калясніц сухажыллі, за выключэннем сотні калясніц, якія збярог для сябе.
і цары ў Ерузаліме былі наймагутнейшыя, і яны валадарылі над усёй краінай, што за ракою, і яны бралі падатак, і даніну, і таксама харчы.
Калі ён выступіў супраць Арам-Нагараім і Арам-Соба, і калі Ёас, вярнуўшыся, перамог Эдом у Саляным лагу: дванаццаць тысяч [чалавек].
Я ж пакладу межы твае ад Чырвонага мора аж да мора Філістынскага і ад пустыні аж па раку. Аддам у рукі вашыя жыхароў зямлі гэтай і выганю іх з вачэй вашых.
А Саўл, умацаваўшы сваё цараванне над Ізраэлем, ваяваў наўкола з усімі сваімі ворагамі: з Маабам, і з сынамі Амона, і з Эдомам, і з царамі Собы і з філістынцамі; і куды б толькі ён ні павяртаўся, усюды перамагаў.