1 ЛЕТАПІСАЎ 16:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кажыце: “Ратуй нас, Божа, Збаўца наш, і збяры нас, і вырві ад народаў, каб славілі мы святое імя Тваё і каб цешыліся песнямі Тваімі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кажыце: “Збаў нас, Божа збаўленьня нашага! І зьбяры нас, і выбаў нас ад паганаў, каб мы маглі славіць імя Тваё сьвятое і хваліліся славай Тваёй!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) і скажэце: выратуй, Божа, Выратавальнік наш, зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю. |
Хто дасць з Сіёна збаўленне Ізраэлю? Калі верне Госпад палон народа Свайго, узрадуецца Якуб і цешыцца будзе Ізраэль.
там трымцелі яны ад страху, дзе страху не было. Бо Бог рассыпаў косці тых, якія цябе прыгняталі; пасаромлены яны, бо Бог адцураўся іх.
тады адменіць Госпад, Бог твой, няволю тваю, і пашкадуе цябе, і зноў збярэ цябе з усіх народаў, сярод якіх цябе перад тым расцярушыў.
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.
Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;