Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 16:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Спявайце Госпаду, уся зямля, дзень пры дні абвяшчайце Яго збаўленне,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля, дабравесьціце з дня на дзень збаўленьне Ягонае.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Сьпявайце Госпаду, уся зямля, дабравяшчайце дзень у дзень выратаваньне Яго.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 16:23
9 Крыжаваныя спасылкі  

распавядайце між паганамі Яго славу, ва ўсіх народах Яго цуды.


спявайце Яму і спявайце псалмы і распавядайце пра ўсе Яго цуды.


Госпадзе, Ты вывеў з пекла душу маю, ажывіў мяне, каб не сышоў я ў магілу.


Расказаў я пра справядлівасць Тваю ў вялікай святыні; вось, вусны мае не буду стрымліваць я; Госпадзе, Ты зведаў.


Вусны мае абвясцяць справядлівасць Тваю, цэлы дзень — збаўленне Тваё, бо не ведаю ёй межаў.


яна спявала ім, кажучы: «Давайце спяваць для Госпада, бо Ён слаўна ўзвялічыўся: каня і вершніка яго ўкінуў у мора!»


Спявайце Госпаду, бо велікадушна паступіў, хай гэта будзе вядома ва ўсім свеце.