1 ЛЕТАПІСАЎ 11:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А трое з трыццаці сышлі да скалы, у якой быў Давід, да пячоры Адалам, у той час, калі філістынцы расклаліся лагерам у лагчыне Рэфаім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зыйшлі трое з гэтых трыццаці галоўных на скалу да Давіда, у пячору Адулям, а табар Філістынцаў быў у даліне Рэфаім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Трое гэтых галоўных з трыццаці правадыроў падняліся на скалу да Давіда, у пячору Адалам, калі табар Філістымлянаў быў разьмешчаны ў даліне Рэфаімавай. |
Ён застаўся на сярэдзіне палетка і абараніў яго; і калі пабіў філістынцаў, Госпад даў свайму народу вялікае збаўленне.
Таксама Есмая Габааніт, наймужнейшы сярод трыццаці і над трыццаццю, Ярэмія, і Яхазіэль, і Ёханан, і Ёзабад, Гадэраціты.
і будзе, як калі жнец забірае сцябліны і рука яго збірае каласы; і будзе, як калі хто шукае каласы ў лагчыне Рэфаім.
Яшчэ здабыўцу прывяду да цябе, жыхарка Марэсы: ён прыйдзе аж да Адалама, славы Ізраэля!
і мяжа падымаецца лагчынай Бэн-Гэном на поўдзень з боку евусеяў, гэта значыць праз Ерузалім, і адтуль, уздымаючыся да вяршыні гары, што насупраць лагчыны Гэном да захаду і ў крайняй частцы лагчыны Рэфаім на поўнач;
І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адалам; калі аб гэтым даведаліся браты яго і ўвесь дом бацькі яго, яны пайшлі за ім туды.