«Паглынецца смерць перамогаю навечна, ды асушыць Госпад Бог слязу з усякага твару, і ганьбу Свайго народа здыме Ён з усяе зямлі, бо Госпад сказаў гэта.
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:54 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі ўжо гэтае знішчальнае прыадзенецца ў незнішчальнасць, і смяротнае гэтае прыадзенецца ў несмяротнасць, тады збудуцца напісаныя словы: «Паглынута смерць перамогаю. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі зьнішчальнае гэтае апранецца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае апранецца ў несьмяротнасьць, тады станецца напісанае слова: «Паглынутая сьмерць перамогаю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж тленьне гэтае апранецца ў нятленнасьць і сьмяротнае гэтае апранецца ў несьмяротнасьць, тады збудзецца слова напісанае: «паглынута сьмерць перамогаю. |
«Паглынецца смерць перамогаю навечна, ды асушыць Госпад Бог слязу з усякага твару, і ганьбу Свайго народа здыме Ён з усяе зямлі, бо Госпад сказаў гэта.
Яны ўжо памерці не могуць: бо яны роўныя анёлам і ёсць сыны Божыя, ёсць сыны ўваскрэсення.
нават славу незнішчальнага Бога замянілі на падобнасць вобразу знішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і гадаў.
тым, што праз стойкасць у добрых учынках шукаюць славы, пашаны і несмяротнасці – жыццё вечнае;
Дык хай жа грэх не валадарыць у вашым смяротным целе, каб вам слухацца яго ў пажадлівасцях.
А калі ў вас жыве Дух Таго, Хто ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, дык Той, Хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і смяротныя целы вашы праз Духа Свайго, Які жыве ў вас.
Бо мы, якія жывём, заўсёды аддаёмся на смерць дзеля Ісуса, каб і жыццё Ісуса выявілася ў нашым смяротным целе.
Вось мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, згараваныя, уздыхаем, хочучы не пазбыцца яе, але прыадзецца, каб тое, што смяротнае, ахоплена было жыццём.
калі Ён прыйдзе праславіцца ў Сваіх святых ды ў той дзень задзівіць усіх, якія паверылі, бо вы паверылі нашаму сведчанню ў гэты дзень.
і абатрэ Бог кожную слязу з вачэй іх, і смерці ўжо не будзе, ані плачу, ані галашэння, ані болю больш не будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула».