1 КАРЫНФЯНАЎ 15:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) О неразумны! Дык жа тое, што ты сееш, не ажыве, калі перш не памрэ. Біблія (пераклад А.Бокуна) Неразумны! Тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Неразумны! тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ; |
Але Бог сказаў яму: “Бязглузды! У гэтую ноч запатрабуюць душу тваю ад цябе, а тое, што прыгатаваў, чыё будзе?”
І Ён сказаў ім: «О неразважлівыя і марудлівыя сэрцам, каб уверыць ва ўсё, што казалі прарокі.
Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, укінутае ў зямлю, не памрэ, дык застаецца адно; а калі памрэ, то прыносіць шмат пладоў.
І тое, што сееш, ты сееш не як цела, якім яно стане потым, але як звычайнае зерне, скажам, пшанічнае або якое іншае.